«Гэта мая жонка. А, не, гэта Меркель»: кіраўнік Еўракамісіі скінуў званок на прэс-канферэнцыі ВІДЭА
Старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер з-за нечаканага званка быў вымушаны перапыніць прэс-канферэнцыю з прэм'ер-міністрам Славакіі Робертам Фіца і віцэ-прэзідэнтам Еўракамісіі Марашам Шэўчавічам, піша Meduza.
Юнкер палез у кішэню па тэлефон са словамі: «Гэта мая жонка. Прашу прабачэння». Ён скінуў званок, пасля чаго зразумеў, што тэлефанавала не жонка: «Не, гэта была місіс Меркель». І засмяяўся.
Цяпер чытаюць
«У выніку ён сказаў мне: «Хопіць мяне шантажаваць, я хачу палюбавацца гэтымі дрэвамі». Аксана Колб расказала, пра што размаўляла са Статкевічам на мяжы

Каментары