Грамадства6767

Лукашэнка: За нараджальнасць жорстка адкажа кожны чыноўнік

Беларусь можа пракарміць 20 мільёнаў чалавек, самая галоўная задача краіны — павялічыць колькасць насельніцтва хоць бы да 15 мільёнаў.

Аляксандр Лукашэнка правёў нараду, на якой заслухаў даклад аб дэмаграфічнай сітуацыі.

«Беларусь можа пракарміць 20 мільёнаў чалавек, — перакананы ён. — А самая галоўная наша задача, якую не мы, дык нашы дзеці павінны вырашыць, — 15 мільёнаў насельніцтва. Гэта эканамічная бяспека нашай краіны, моц нашай дзяржавы, а яна заўсёды ў людзях».

Лукашэнка заклікаў не толькі захаваць прырост насельніцтва, але і прымножыць гэтую дынаміку.

Адзначым, што насамрэч за паўгода колькасць жыхароў Беларусі скарацілася на 9 тысяч чалавек.

«Стварэнне ўмоў для стымулявання нараджальнасці, забеспячэнне людзей працай, рост іх дабрабыту — гэта асноўныя ўрадавыя задачы, задачы мясцовых органаў улады, якія трэба вырашаць. Вырашэнне гэтага сацыяльнага пытання — найжорсткая адказнасць любога чыноўніка», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Каментары67

Цяпер чытаюць

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя6

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Усе навіны →
Усе навіны

У МЗС расказалі пра візіт у Мінск афіцыйнага прадстаўніка Францыі1

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе34

Пальмавы алей і глазура замест шакаладу. Як расійскія цукеркі выціскаюць беларускія з паліц крам4

Развітанне з Раманам Цымберавым адбудзецца ў пятніцу

Італьянская гарналыжніца стала алімпійскай чэмпіёнкай, менш чым за год аднавіўшыся пасля цяжкага пералому

Ганна Каралёва фінішавала 45‑й на дыстанцыі 10 кіламетраў2

«У сям'і размаўляем кожны на роднай мове». Заснавальніца беларускай ініцыятывы «Годна» выйшла за ўкраінскага ютубера17

Як гомельская майстрыха стала зоркай Threads за адны суткі1

Мінчане купілі дарагую кватэру ў модным раёне, а цяпер шкадуюць. Усё з-за суседзяў зверху13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя6

Круіз на цеплаходзе «Белая Русь» па рэках Палесся каштуе як адпачынак у Турцыі. Але каюты на вясну-лета амаль выкупленыя

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць