Навука і тэхналогіі2424

Марсаход Curiosity святкуе пятую гадавіну знаходжання на Чырвонай планеце — шмат ФОТА

6 жніўня споўнілася роўна пяць гадоў з моманту пасадкі амерыканскага ровера Curiosity на Марсе. Меркаваны тэрмін службы апарата першапачаткова ацэньваўся ў адзін марсіянскі год (686 зямных сутак), але робат паспяхова працуе і сёння.

Фота тут і ніжэй: NASA

Запуск робата да суседняе планеты адбыўся 26 лістапада 2011 года, а мяккая пасадка была ажыццёўлена 6 жніўня 2012 года. «К'юрыёсіці» - самы вялікі і цяжкі планетаход, калі-небудзь створаны чалавекам: ён важыць 899 кг, даўжыня і шырыня машыны роўныя адпаведна 3 і 2,8 м.

Апарат перадаў на Зямлю вялікую колькасць навуковых звестак, важнасць якіх складана пераацаніць. Таксама было зроблена больш за 200 тыс. фотаздымкаў.

У 2020 годзе NASA плануе адправіць да Марса новы даследчы апарат, пабудаваны на аснове Curiosity. Робат будзе вывучаць даступнасць і прыдатнасць мясцовых рэсурсаў, у тым ліку кіслароду, для выкарыстання наступнымі пілатаванымі місіямі і магчымага пражывання людзей. 

Каментары24

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?7

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Усе навіны →
Усе навіны

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі1

Зяленскі пракаментаваў запрашэнне Украіны ў Раду міру разам з Беларуссю і Расіяй5

Гэта так проста — а мы зможам больш. Пералічыце 1,5% падаходнага на беларускую справу13

Работніка «Мазырсолі» асудзілі на чатыры з паловай гады па справе Гаюна

На мяжы зноў можна браніраваць месца ў электроннай чарзе. Стала нашмат зручней, але цана VIP-броні шакуе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?7

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць