Надвор'е11

Сёння ўвечары беларусы змогуць назіраць «чырвоны Месяц»

Увечары 7 жніўня жыхары Беларусі змогуць назіраць лакальнае месяцовае зацьменне. Край спадарожніка Зямлі на некаторы час набудзе бардовае адценне, максімум зацьмення прыйдзецца на 21.20, піша Tut.by.

Поўны Месяц часткова ўвойдзе ў цень Зямлі. Пры гэтым яе ніжні край стане цямнейшы і набудзе бардовае адценне. Агульная працягласць з'явы ад моманту ўваходжання Месяца ў паўцень Зямлі і выхаду Месяца з зямнога паўценю складзе 5 гадзін. Максімум зацьмення прыйдзецца на 21.20 па мінскім часе.

Пры ўмове яснага надвор'я з'яву ўдасца назіраць з любой часткі Беларусі, паведамляе сайт праекта Astroromantics.

Месяцовыя зацьменні называюць «крывавым месяцам». Месяц чырванее з-за таго, што нават у фазе поўнага зацьмення ён працягвае асвятляцца сонечнымі прамянямі, якія праходзяць скрозь атмасферу Зямлі. Паколькі зямная атмасфера найбольш празрыстая для прамянёў чырвона-аранжавай частцы спектру, менавіта гэтыя прамяні ў большай меры дасягаюць паверхні Месяца пры зацьменні, што і тлумачыць «крывавую» афарбоўку месяцовага дыска.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю11

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць