Здарэнні1313

Затрыманы мужчына, які ўдарыў незнаёмага нажом у цэнтры Мінска

Аператыўнікі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама і Цэнтральнага РУУС сталіцы затрымалі мужчыну, якога пару дзён таму менская міліцыя шукала за ўчыненне цяжкага злачынства, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Падазраваны, 1981 года нараджэння, нідзе не працуе, раней неаднаразова судзімы за хуліганства, крадзяжы, рабаванні, незаконны зварот наркотыкаў.

Паводле інфармацыі аператыўных супрацоўнікаў, 15 жніўня, позна ўвечары каля дома №3 па вул. Леніна, ён беспадстаўна ўдарыў незнаёмага чалавека нажом у шыю. Пацярпелага ўдалося выратаваць — ён у бальніцы.

Зламыснік некаторы час хадзіў каля месца злачынства, потым на таксі з'ехаў на здымнае жыллё.

Міліцыянты, каб адшукаць яго, адсочвалі запісы камер відэаназірання і апытвалі сведкаў. Тым часам у міліцыю звярнуліся грамадзяне, якія ўбачылі ў СМІ інфармацыю аб вышуку падазраванага. Туды адразу ж выехалі аператыўнікі. Мужчына знаходзіўся дома, дзе і быў затрыманы.

У міліцыі ён распавёў, што напярэдадні пасварыўся са сваёй дзяўчынай і выпіў занадта шмат алкаголю. Канкрэтную прычыну агрэсіўных паводзінаў у дачыненні да незнаёмага патлумачыць не можа, аднак сваёй віны не адмаўляе.

Распачатая крымінальная справа за замах на забойства. 

Каментары13

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

Какава пры сядзячай працы ратуе лепш за фітнэс? Нечаканыя вынікі даследавання4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць