Здарэнні66

«Рома ўсё пытае: «Дзе мама?». Хлопчык, якога збілі на пераходзе ў Маскве, выйшаў з комы

Трагедыя здарылася 27 жніўня на пешаходным пераходзе ў сталіцы Расіі. Кіроўца «Хёндэ» на высокай хуткасці збіў 44-гадовую Аксану і яе 10-гадовага сына, калі яны пераходзілі дарогу на зялёны сігнал святлафора. Гамяльчанка загінула на месцы, хлопчыка даставілі ў рэанімацыю.

Сярод сур'ёзных траўмаў дактары дыягнаставалі ў дзіцяці ЗЧМТ і пералом у вобласці таза. Тым не менш хірургічнае ўмяшанне не спатрэбілася — ніякія жыццёва важныя органы не закранутыя. Вядома, што 10-гадовы Раман ужо выйшаў з комы.

— Ён у адэкватным стане, усё памятае. Размаўляе. Усіх пазнае. І ўсё пытае: «Дзе мама?». Гэта галоўнае пытанне, якое яго цікавіць, — распавялі auto.tut.by.

Аксана з сынам паехалі ў Маскву, каб наведаць бацьку хлопчыка, літаральна на палову дня — выехалі ў суботу, і позна ўвечары ў нядзелю павінны былі вярнуцца назад у Гомель. У той момант, калі на пераходзе іх збіў аўтамабіль, яны якраз ішлі на сустрэчу з татам.

— Бацькі ўжо некалькі гадоў былі ў разводзе. Разам яны не жылі, але вельмі цесна падтрымлівалі ўзаемасувязь. Калі ён [бацька дзіцяці] прыязджаў з Масквы ў Гомель, то мог сам, напрыклад, прыйсці па Рому і забраць яго са школы.

У школе, у якую ходзіць Раман, таксама станоўча выказваюцца пра сям'ю хлопчыка.

— Рома — добры, здольны вучань. Мама была ў бацькоўскім камітэце, актыўна ўдзельнічала ў жыцці школы, у жыцці класа, спагадны і безадмоўны чалавек. Мы, безумоўна, шакаваныя, тым, што здарылася.

Пахаванне 44-гадовай гамяльчанкі прайшлі 30 жніўня. Тата хлопчыка застаўся з ім у бальніцы, у Маскве.

У загінулай Аксаны Раман — адзіны сын, братоў і сясцёр у хлопчыка няма. У Гомелі яго чакае родная цётка і бабуля. Мінімум тры тыдні дзіця будзе яшчэ знаходзіцца ў Маскве, пасля чаго ён прыедзе ў Беларусь. З кім вырашыць застацца дзіця, пакуль невядома, але, магчыма, апеку над хлопчыкам возьме цётка Рамана.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

Ганна Златкоўская і яе сям'я больш за суткі правялі ў венскім аэрапорце. Ці заплацяць ім кампенсацыю?6

Маркава зноў спыталі, ці плануе Мінінфарм пашыраць беларускую мову на тэлебачанні26

Найгоршае месца для захоўванне ровараў у Мінску ФОТАФАКТ2

У Мінску затрымлівалі ўсю сям’ю выдаўцоў Багдановічаў1

Гэтай ноччу розніца тэмператур складала амаль 20 градусаў

Лукашэнка анансаваў праверку «ўсіх людзей у пагонах» на прафпрыдатнасць25

Севярынец: У адміністрацыі СІЗА перакошвала твары ад адной згадкі прозвішча Ціханоўскага12

Як украінскае збожжа знікае з акупаваных тэрыторый і якую ролю ў схеме грае Беларусь. Расказвае «Белпол»1

Былы палітвязень Сяргей Іванцоў: Я прачынаўся ад грукатання ўласных касцей 

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі32

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць