З сенсацыйнай навіной сёння выступіла літоўскае інфармацыйнае агенцтва Delfi. Яно паведамляе, што падчас раскопак на гары Гедыміна ў Вільні, імаверна, знойдзеныя парэшткі Кастуся Каліноўскага.

«Маецца дастаткова доказаў таго, што сярод выяўленых астанкаў ёсць парэшткі і Канстанціна Каліноўскага», — сказаў BNS прафесар Кафедры анатоміі, гісталогіі і антрапалогіі Віленскага ўніверсітэта Рымантас Янкаўскас.
Праўда, пакуль што гісторык кажа, што сцвярджаць на 100%, ці гэта парэшткі Каліноўскага — нельга. Для гэтага трэба вывучыць усе астанкі.
«Калі мы не знойдзем іншага кандыдата, з якім бы супадала больш доказаў, то будзем сцвярджаць, што гэта Каліноўскі», — падкрэслівае Янкаўскас.
Не так даўно ў Вільні таксама былі знойдзеныя парэшткі іншага паўстанца — Зыгмунта Серакоўскага. У тым, што гэта Серакоўскі, амаль няма сумневаў, бо быў знойдзены ягоны заручальны пярсцёнак.
Кастусь Каліноўскі — лідар паўстання 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Ягонымі намаганнямі выдавалася газета на беларускай мове «Мужыцкая праўда».
Каліноўскі быў павешаны 22 сакавіка 1864 года ў Вільні на Лукішках. Яму было 26 гадоў.
Кастусь Каліноўскі стаў адным з сімвалаў змагання беларусаў за ўласную незалежнасць і ідэнтычнасць. На сёння Каліноўскага малюе моладзь на графіці, майках, набівае татуіроўкі. У Мінску ідзе збор подпісаў за адкрыццё помніку Каліноўскаму.
Здагадкі пра тое, што цела Каліноўскага магло быць пахаванае на гары Гедыміна ў Вільні выказваліся неаднаразова. У тым ліку на старонках «НН». Цяпер, магчыма, гэта атрымае пацверджанне.
Чытайце таксама:
Знойдзеныя парэшткі Зыгмунта Серакоўскага? Пра гэта сведчыць пярсцёнак
Пярсцёнак Серакоўскага, знойдзены на гары Гедыміна ФОТАФАКТ
«Апошняя мазурка ў Літве»: гісторыя кахання і вернасці Зыгмунта Серакоўскага і Апалоніі Далеўскай
Яшчэ пра магілу Каліноўскага — кампетэнтна
-
«У турме я любіў выносіць смецце». Гісторыя Мандэлы, які разумеў, што немагчыма заманіць ворага ў засаду, калі не ведаеш, як мысляць яго генералы
-
«Мы заўсёды лічылі сябе старажыламі». Аналіз ДНК паказаў, што сям’я з Германіі жыве ў сваёй вёсцы ўжо тры тысячы гадоў
-
«Як Вольскі прыходзіў з ператрусам да Коласа, а Крапіва і Глебка даносілі на калег». Апублікаваныя жахлівыя ўспаміны Рыгора Бярозкіна пра рэпрэсіі 1920—1940-х
«Я супраць. Мовы, якія пакінулі пасля сябе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі». Алексіевіч адказала, як ставіцца да адмовы ад рускай мовы ва Украіне
Каментары