Меркаванні2525

Пяць рэчаў, якім здзіўляешся ў Нарвегіі

Журналіст «Нашай Нівы» Арцём Гарбацэвіч тыдзень правёў у Нарвегіі. Ён занатаваў рэчы, якія здзіўляюць беларуса, якія варта пераймаць. Абыдземся без нагадвання пра касмічныя заробкі і ўзровень жыцця — пра гэта чулі ўсе.

Давер як ідэалогія

Нарвежскае грамадства пабудаванае на даверы. Як найбольш уражлівы момант, прывяду размову з сябрам адной выбарчай камісіі (парламенцкія выбары ў Нарвегіі прыпалі акурат на час паездкі). Дык вось, ён расказаў, што толькі ў 2012 годзе нарвежцаў абавязалі паказваць пашпарт (ці іншы дакумент) пры галасаванні, і тое, толькі пад ціскам справаздач міжнародных назіральнікаў. Дагэтуль чалавек проста называў сваё імя, калі аддаваў бюлетэнь.

«Гэтак жа можна некалькі разоў прагаласаваць, называючыся рознымі асобамі», — сказаў я, навучаны беларускімі «каруселямі».

Адказ нарвега быў наіўны, але шчыры.

«А навошта камусьці гэта рабіць?» — сказаў ён.

Людзі тут не разумеюць хлусні і круцельства, грамадства такіх адрынае.

Хаваць штосьці — значыць выклікаць да сябе недавер. Гэтая філасофія праяўляецца ва ўсіх сферах жыцця: ад гандлю да дзяржаўнай службы.

«Можа падацца, што ў нас лёгка жылося б круцялю, але гэта не так. Яму жылося б цяжка. Як цяжка сумленнаму чалавеку жыць сярод прытворцаў, гэтак і прытворцам цяжка сярод сумленных людзей», — сказаў мне тутэйшы.

Дзіўная сітуацыя з алкаголем

Быць алкаголікам у Нарвегіі вельмі дорага — тут 0,5 л піва каштуе каля 10 еўра. Але добра, калі вы яго знойдзеце, бо ў 90% наведаных прадуктовых крам яго не прадавалася. Што хочаш пі: ад малака да энергетыкаў і сокаў з мякаццю, але алкаголю няма. У той краме, дзе я знайшоў піва, яно прадавалася толькі да 21 гадзіны. Але гэта быў і самы моцны алкаголь там — ні гарэлкі, ні віна. Нарвежцы звычайна прывозяць алкаголь з duty free пасля пералётаў або ходзяць у бары з драконаўскімі накруткамі.

Беларусаў выдае твар

Давялося пабываць у начным клубе, дзе тусуецца сталічная моладзь. Збольшага усё як і ў нас. Адзінае, што студэнты не могуць дазволіць сабе кактэйлі ці нават піва, таму тут кампаніямі напіваюцца дома, а ўжо потым ідуць танцаваць. Што ўразіла: недзе праз 20 хвілін да мяне падышоў ахоўнік са словамі «калі вы не будзеце ўсміхацца, то мы вас выганім». Канечне, наўрад ці гэта была сур'ёзная пагроза, хутчэй, проста меседж, што ў забаўляльных установах тут прынята весяліцца так, каб гэта было ясна.

Праблемы нарвежскага грамадства

Большасць беларускіх праблем у Нарвегіі ў той ці іншай ступені ўжо вырашаныя, калі гаворка пра ўзровень жыцця: школы з садкамі тут бясплатныя, але ў іх не кормяць. Медыцына бясплатная, але доўгія чэргі. Заробкі вялікія, але хочацца больш.

Аднак найбольш яскрава пра праблемы грамадства гаворыць дыялог, які адбыўся ў мяне з прадстаўніком Цэнтральнай партыі, якая потым набрала 19 з 161 месца ў Стортынгу (парламенце).

Дык вось, ён расказваў мне пра ваўкоў. У Нарвегіі іх да мінулай зімы было каля 130-ці, але, маўляў, за зіму іх папуляцыя павялічылася на 19%, — казаў ён лічбамі.

«Ваўкі нападаюць на фермерскіх авечак. Павелічэнне іх колькасці — пагроза. Нашая выбарчая праграма прадугледжвае ўвядзенне квоты на колькасць ваўкоў у Нарвегіі, астатніх мы прапануем адстраляць. Увогуле, больш глабальным вырашэннем было б пасяліць іх усіх у адной рэзервацыі, адкуль яны б нас не даймалі», — сказаў ён.

Спробы пасяліць ваўкоў у рэзервацыі былі і раней, але яны, чакана, праігнаравалі рашэнні нарвежскага парламента і разбегліся адтуль:)

Цяжка ўявіць, каб у Беларусі адным з пунктаў выбарчай праграмы ў кагосьці значылася прапанова скарачэння папуляцыі баброў, якія таксама прадстаўляюць праблему, але не палітычную.

Тусоўка для старых

Як чалавек, якому знаёмы лад жыцця беларускіх пенсіянераў, асабліва ў глыбінцы, быў шакаваны, выпадкова зайшоўшы ў кірху ў прыгарадзе Осла.

Гэта быў вечар аўторка, але ўнутры нібы пчолы гудзелі: уся зала была застаўленая сталамі, за якімі стаялі/сядзелі людзі сталага веку, усе пра нешта гаварылі, разбіўшыся на гурткі па інтарэсах за кожным сталом. Нехта там мапу абмяркоўваў, нехта штосьці еў.

Вядома, без алкаголю. Апранутыя як на выхад, але без перабору: у джынсах, красоўках.

Як я зразумеў, гэта такая тусоўка для старых, якія ўжо не пойдуць у клуб ці гуляць у баскетбол, але якія і не згодныя залазіць у панцыр сваёй хаты, хочуць адчуваць сябе звязанымі з гэтым светам. У гэтым жаданні і ўяўляецца розніца з нашымі старымі, якія жывуць мінулым, адрынаюць мадэрн.

Каментары25

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Усе навіны →
Усе навіны

Не думайце, што гэта капейкі!3

«Я амаль заўсёды ў дарозе». Гісторыя бяздомнай беларускі, якая жыве ў падарожжах9

«З залатой бульбы». Беларуска знайшла дранікі за 32 рублі1

Арына Сабаленка не прайшла ў фінал Уімблдона4

У Літве расказалі, чаму не збівалі дрон, які заляцеў да іх з Беларусі4

Сенсацыйнае адкрыццё: звычайны сіроп ад кашлю абараняе ад дэменцыі

З-за непагадзі Мінск перажывае вялікія транспартныя складанасці

Марка Рубіа выказаў расчараванне пасля сустрэчы з Лаўровым1

Кавалеўскі патлумачыў, за які дыялог паміж грамадствам і ўладамі ён выступае13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою4

Стала вядома, па якім механізме спісваліся грошы з банкаўскіх картак беларусаў падчас маштабнага збою

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць