Меркаванні1212

Як мы перасталі быць савецкімі жанчынамі, а сталі беларускамі

1986 год, вялікая вера ў перабудову. Я закончыла вучобу ў БДУ ім. Леніна, пайшла працаваць настаўніцай у школу. Адначасова, яшчэ са студэнцкіх часоў, падзарабляла пазаштатным экскурсаводам. Летам можна было ўзяць групу для суправаджэння, самой адпачыць, ды яшчэ і грошы атрымаць.

Былі пад маёй апекай неяк працаўніцы Мінскзяленбуда. Даехалі мы аж да Саратава, да Волгі. Вечарам усёй грамадой пайшлі ў рэстарацыю. Вярталіся дадому вясёленькія, пелі песні на беларускай мове, жанкі, па прывычцы, працуючы на адлегласці адна ад адной, гучна размаўлялі. А ў беларуса аканне, яканне, дзеканне — на генетычным узроўні, хоць і гаварылі мы на рускай мове.

Раптоўна — адкуль ён толькі ўзяўся? — як з-пад зямлі, пьяны як бэля, брудны, падобны да бамжа чалавек. Ківаўся перад намі і крычаў: «Бульбашы, вы ўсё роўна будзеце нашай калоніяй!» — і пляснуўся аб зямлю!

Больш не жартавалі, песень не пелі. Няёмка нам было глядзець адна адной у вочы. Бо п'яны рускі бомж лічыць сябе каланістам, гаднейшым за нас. Так я і мае спадарожніцы перасталі быць савецкімі жанчынамі, а сталі беларускамі. Вось такая гісторыйка.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі28

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстраліі кіроўца аўтобуса ўратаваў каалу, якая перабягала дарогу

Адна з найбагацейшых сем'яў Саудаўскай Аравіі хоча набыць замежныя актывы «Лукойла»5

Ларысе Долінай усё ж давядзецца пакінуць прададзеную кватэру5

Перад УНС сілавікі нагнятаюць атмасферу6

Зяленскі: ЗША перададуць Расіі абноўлены мірны план1

Беларус паставіў новую SIM-картку і атрымаў доступ да чужых перапісак у тэлеграме13

«Сабачая савецкая сістэма». Алесь Бяляцкі расказаў пра стаўленне ў турме да нобелеўскага лаўрэата8

Сабаленку другі год запар прызналі найлепшай тэнісісткай свету15

У Клічаве проста па вуліцы горада шпацыравала рысь ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі28

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць