Што гэта было? Чаму здарыўся ўкід пра перакідванне танкавай арміі ў Беларусь

Ужо першы дзень вучэнняў «Захад-2017» пачаўся з буйнога інфармацыйнага скандалу пасля таго, як Мінабароны Расіі зранку заявіла пра перакідванне цэлай танкавай арміі ў Беларусь.
Хаця раней заяўлялася, што ўсе расійскія войскі, якія плануецца задзейнічаць у вучэннях, ужо прыбылі. Расійскім генералам таксама вядома, якія ў беларускім грамадстве настроі, якія настроі ў суседніх краінах.
Які мэсэдж нясе інфармацыя пра перакіданне арміі?
Па-першае, што «мы можам».
Ці было гэта ўзгоднена з Мінскам? Думаю, не. Палкоўнік Макараў на брыфінгу Мінабароны заняў ясную пазіцыю: «Усе расійскія войскі ўжо тут, іншых не плануецца» і нават дапускаў іронію: «Ніякіх іншых вучэнняў на тэрыторыі Беларусі не адбываецца».
Але чаму расіяне ўключылі інфармацыйны прэс?
Беларускія ўлады праяўлялі незвычайную асцярожнасць пры планаванні сёлетніх вучэнняў.
Асноўнае адрозненне ад мінулых «Захадаў» — гэта тое, што Мінск, здаецца, пільнуе, каб выконваліся квоты для расійскіх войскаў, якія датычаць колькасці ўзбраення, самалётаў і салдат.
Расіянам пастаўленыя жорсткія ўмовы па колькасці — прыедзе столькі, колькі вырашым мы.
Можа быць, менавіта ў адказ на гэтыя захады Мінабароны РФ падняла дзеля дзвюххвіліннага відэа цэлую армію?
-
Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі? Дыскутавалі Ягораў, Гарбацкі, Югася Каляда
-
«Дарагія расейскамоўныя беларусы! Вы пакідаеце незамкнёнымі дзверы хаты, за якімі ўжо стаіць кодла бандытаў»
-
«Апантанасці геапалітыкай, як у Расіі, у нас сёння няма». Гісторык паразважаў, ці перажывуць беларусы «русский мир»
Каментары