Афіша22

Чым забаўляць дзяцей на канікулах: гісторыка-містычны квэст па творах Караткевіча

Патрапіць у Беларусь загадкавую і таямнічую, здзейсніць падарожжа крокамі знакамітых твораў Уладзіміра Караткевіча і Яна Баршчэўскага, дакрануцца да жывой гісторыі — усё гэта стане рэальнасцю для беларускіх школьнікаў падчас восеньскіх вакацый.

Сумна, але факт: гісторыя Беларусі, яе фальклор, легенды і паданні да гэтага часу застаюцца за рамкамі шырокай увагі і цікавасці. І, на жаль, для нашых дзяцей гэта амаль невядомы свет. Сухія, сціслыя радкі са школьнай праграмы — вось уся даступная ім інфармацыя. Так мала добрых кніг на гэтую тэму і поўны вакуум у кінематографе — ці варта здзіўляцца, што супергерояў з амерыканскіх коміксаў нашы дзеці, як правіла, ведаюць лепш, чым персанажаў з беларускіх легенд.

Таму шчыра радуе новая магчымасць для дзяцей і падлеткаў. З 29 кастрычніка па 4 лістапада прыгодніцкі лагер «Дзікае паляванне» для дзяцей 10-15 год распачне пагружэнне ў свет містыкі, казак і легендаў.

Юных «паляўнічых» чакае сядзіба «Запаведны востраў» — аўтэнтычнае і маляўнічае месца, якое стагоддзі таму было стаянкай крывічоў. Прырода здзіўляе сваёй некранутасцю і прыгажосцю. Убачыць тут дзікага звера ці птушку не дзіва, а ручаі і балоты аддзяляюць сядзібу ад усяго свету.

На месцы самой сядзібы, як лічаць навукоўцы, было капішча, дзе старажытныя славяне маліліся багам. Побач ёсць старажытныя могілкі старавераў з каменнымі васьміканцовымі крыжамі, курганы крывічоў, стары разбураны касцёл і яшчэ шмат усяго цікавага і таямніцага, што адкрыецца толькі падчас прыгод.

«Прыгодніцкі лагер «Дзікае паляванне» дазваляе ў самай займальнай форме пазнаёміцца з гісторыяй і фальклорам Беларусі, акунуцца ў свет паданняў і легенд, даведацца пра абрады і традыцыі, вывучыць народныя песні і гульні» — мяркуюць арганізатары.

Дзіцячыя лагеры «Легенда» ўжо некалькі гадоў аднаўляюць цэлыя светы прыгод, чараўніцтва і легенд, дзеці не толькі весела і цікава праводзяць час, але і адкрываюць для сябе наваколле, шукаюць адказы на пытанні, вучацца сябраваць. Аднак большай загадкавасці легендзе і прыгодам «Дзікага палявання» дадасць падарожжа на радзіму Еўфрасінні Полацкай, Усяслава Чарадзея, Францыскі Скарыны, — Полацк, так як менавіта гэты горад хавае ў сабе разгадкі галоўнай таямніцы лагера. 

Прыватнае прадпрыемства «Тэрыторыя Гульні». УНП 190893497

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Усе навіны →
Усе навіны

Фейхоа за 50 рублёў і мандарыны «са смакам дзяцінства»: што прапануе Камароўка ў гэтыя выхадныя1

У ДТЗ у Тайландзе пацярпелі пяць беларусаў

Археолагі знайшлі доказы таго, што найстаражытнейшыя продкі чалавека — якія жылі 2,5 млн гадоў таму — ужо ўмелі навучаць і перадаваць веды3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў38

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

У Гомелі трое студэнтаў з цацачнымі аўтаматамі напалохалі дзяўчыну2

Сумленне, каханне, колы пекла і галівудскі фінал. У сям’і будаўніка і бібліятэкаркі з Пружанскага раёна Ігара і Юліі Лаптановічаў арыштавалі спачатку яго, пасля — яе, а пасля і бабулю4

«Грэмі» можа выйграць песня на карэйскай мове1

«Гэта ламінат ці лінолеум?» Што людзі пішуць пра беларускі мікрааўтобус бізнэс-класа6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі26

Лосік расказаў, як Бабарыку катавалі ў наваполацкай калоніі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць