Курыныя яйкі і паштовыя скрыні — беларускае адзенне з вясковым каларытам
Мы наведалі адзін з самых незвычайных паказаў асенняга тыдня беларускай моды — Хісторыя Натураліс. Гэты брэнд 9 год стварае адзенне, блізкае па сваёй канцэпцыі да прыроды.
Дызайнеркі Ларыса Сцяпанава і Паліна Картавіцкая выкарыстоўваюць у сваіх працах натуральныя экалагічныя матэрыялы і фарбы. Натхненнем для новай калекцыі вясна-лета 2018 стала беларуская вёска, якую дзяўчаты і назвалі ў яе гонар «Вёска».
Кожны вобраз калекцыі пераносіць нас у дзяцінства, калі мы летам прыяжджалі да бабулі на вёску: усе магчымая віды кветак і, нават, пустазелляў, курыныя яйкі, шышкі, козы, качкі, драўляныя паштовыя скрынкі і зорнае неба. Калі прыглядзецца, то можна пабачыць нават малюнкі і арнаменты з бабуліных шпалераў і фіранак. Дызайнеркі не забылі і цікавую беларускую традыцыю — адвозіць старую вопратку на вёску і насіць яе там, што добра бачна на прыкладзе «расцягнутых» кардыганаў розных форм, звязаных з нітак розных колераў.















Цяпер чытаюць
«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі

«Людзі, будзьце пільныя! У такой сітуацыі можа апынуцца кожны жыхар ЕС!» Грамадзянін Літвы, асуджаны ў Беларусі да 13 гадоў за «шпіянаж», перадаў ліст з калоніі
«Незалежнасць не падае з неба і не даецца назаўсёды. Яе трэба абараняць». Ціханоўская выступіла з заявай да 35-годдзя прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце

Каментары