Навука і тэхналогіі

Акіян у кабінеце: у Мінску адкрыўся ўнікальны цэнтр эксперыментаў з вадой

31 кастрычніка дзіцячая пітная вада «Святая Крыніца Спорцік» («Святой Істочнік Спортік») адкрыла адзіны ў Беларусі водны клас у музеі займальных навук «Квантум». Спецыяльны трохузроўневы басейн імітуе рэкі і акіяны, прылады для стварэння хваляў і цунамі, а таксама дазваляе праводзіць шмат эксперыментаў.

Водны клас «Спорцік» зроблены па прыкладзе фінскіх школ, дзе дзяцей на ўроках вучаць з дапамогай эксперыментаў і поўнага ўцягвання ў працэс навучання.

«Лічыцца, што на вусных уроках дзеці запамінаюць толькі 20% інфармацыі. А вось калі ім даць самастойна правесці цікавы эксперымент, запомніцца да 80%, — распавядае Ілья Курашоў, дырэктар музея займальных навук «Квантум». — Для воднага класа «Спорцік» мы падрыхтавалі больш за 30 эксперыментаў. Адна справа прачытаць у падручніку пра прыродныя працэсы або пачуць ад бацькоў пра карысць пітное вады, і зусім іншая — убачыць гэта на свае ўласныя вочы на зразумелых і простых прыкладах».

Дык што ж цікавага можна ўбачыць?

Экспанаты воднага класа «Спорцік» прапануюць наведвальнікам максімальны ўдзел у эксперыментах: самастойна стварыць тарнада або цунамі, разгадаць таямніцу Бермудскага трохвугольніка, пакіраваць вадзянымі дамбамі, праверыць фізічныя ўласцівасці вады і ацаніць яе ўплыў на цела чалавека.

У музеі асаблівую ўвагу надаюць правільнай падтрымцы воднага баланса ў арганізме дзіцяці, які на 80% складаецца з вады, што амаль на 20% болей, чым у арганізме дарослага чалавека. Спецыялісты воднага класа паказваюць, што можа здарыцца з органамі, калі штодня піць толькі салодкія напоі. Напрыклад, супрацоўнікі музею прапарцыйна паказваюць, колькі цукру ўтрымлівае той ці іншы напой з тых, якія мы ўжываем штодня.

«З чатырох год у дзяцей пачынаецца актыўнае фарміраванне ўсіх сістэм арганізму, і менавіта з гэтага ўзроста дактары раяць прывучаць піць чыстую ваду, бо яна станоўча адбіваецца на самаадчуванні і росце, — кажа Дзяніс Крупец, прадстаўнік брэнда «Святая Крыніца Спорцік» і дырэктар IDS Borjomi Belarus. — Каб выхаваць у дзяцей здаровую звычку, мы выпускаем прыродную ваду «Святая Крыніца Спорцік» у зручным спартыўным фармаце, а яскравы дызайн дужа падабаецца дзецям малодшага школьнага ўзросту. Кампактная бутэлька са спартыўнай накрыўкай лёгка памесціцца ў школьны заплечнік, каб дапоўніць здаровую ссабойку, якую бацькі штодзень збіраюць у школу або дзіцячы садок».

Дарэчы, водны клас «Спорцік» будзе працаваць не толькі ў сценах музея. Аквазона хутка абзавядзецца пераноснай міні-лабараторыяй, з дапамогай якой расказваць пра водную стыхію і прывучаць дзяцей да здаровага ладу жыцця можна будзе і па-за межамі музея, напрыклад, на ўроках у школах. 

Музей займальных навук «Квантум» месціцца па адрасе: г. Мінск, пр. Газеты «Праўда», 29 (ГЦ «Тытан»)

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м89

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дызайнер зрабіў футра, натхніўшыся выбіваннем дываноў на снезе2

Беларускі майстар стварае ўнікальныя механічныя гадзіннікі з дрэва2

Закінутую сядзібу Багдановічаў пераробяць у буціковы гатэль ФОТЫ15

У Італіі разгарэўся скандал з-за выявы на царкоўнай фрэсцы анёла з тварам Мелоні1

Ці жывуць у мінскім метро велізарныя пацукі?7

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ8

Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м89

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць