Усяго патроху44

Мастак-скульптар з Брэста, які ляпіў галовы Пуціна і Лукашэнкі, узяўся за стварэнне бомжсцікаў

Берасцеец Ілья Дудараў звычайна малюе карціны, але апошнія паўгода яго захапіла скульптура: так у яго доме спачатку з’явілася калекцыя галоў вядомых палітыкаў і гульцоў шоу-бізнэсу, а цяпер — серыя-альтэрнатыва беларускім бонсцікам — бомжсцікі.

Ілья Дудараў са сваім тварэннем.

Бомжсцікі — гэта 12 фігурак, якія з’яўляюцца зборнымі вобразамі людзей без пэўнага месца жыхарства. Кожны — са сваёй гісторыяй: так, бомжсцік Надзея не любіць людзей, але абажае котак, а Томка — былая сутэнёрка.

Ілья даўно цікавіцца тэмай псіхалогіі пэўных грамадскіх груп: нядаўна мэтай яго даследаванняў сталі бамжы. Ён вывучаў усе існуючыя пра іх медыяматэрыялы, глядзеў відэа. Падчас чарговага скролінгу інфармацыі на маніторы высвецілася рэклама бонсцікаў. Ілья тады закрыў назойлівыя маркетынгавыя прапановы, а раніцай творчая галава маладога чалавека склала ўчорашнія пазлы ў адно цэлае.

На аснове раней прагледжаных кадраў са скульптурнага пластыліну ён пачаў ляпіць твары маленькіх чалавечкаў — і толькі калі амаль уся калекцыя была гатовая, праз два тыдні яму прыйшла ў галаву ідэя зрабіць з гэтага сацыяльны праект.

«З надыходам зімы бяздомнікам прыходзіцца асабліва цяжка. Я прапаную дапамагчы гэтым людзям і пад Новы год зрабіць ім свята: падарыць цёплыя рукавіцы і шкарпэткі. Канешне, многія абвінавачваюць бяздомных, што яны самі вінаватыя ў тым, што з імі здарылася, але я за тое, каб не асуджаць людзей. Хочаш дапамагчы — дапамагай, не — таксама твая справа», — лічыць Ілья.

На краўдфандынгавай платформе хлопец запусціў збор сродкаў на свой праект: набываючы сабе аднаго з бомжсцікаў, вы робіце свой унёсак у кэш для набыцця навагодніх падарункаў бяздомным людзям з Брэста.

 

А вось такія фігуркі Ілья ляпіў раней.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Усе навіны →
Усе навіны

У Слонімскім раёне да вядомай валанцёркі чыноўнікі без папярэджання прыйшлі палічыць сабак, якіх яна ўтрымлівае за ўласны кошт5

На Падляшшы экспрэс «Зубр» збіў трох белавежскіх зуброў1

Пасажыры British Airways больш за 13 гадзін ляцелі з целам памерлай на борце жанчыны

Еўропа апынулася пад прыцэлам: іранскія ракеты паказалі нечаканую далёкасць19

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл2

У ізраільскіх Арадзе і Дзімоне — каля 200 пацярпелых у выніку трапляння іранскіх ракет10

Сёння ў Хатыні было ўсё кіраўніцтва. Лукашэнка не паехаў ФОТЫ29

Кацярына Андрэева: Адчуваю сябе дыназаўрам альбо іншапланецянінам, які зваліўся з Месяца на Зямлю і цяпер проста вучыцца хадзіць4

«Проста катастрофа». Прапагандыстка Сіманьян распавяла, што адно з яе дзяцей невылечна хворае16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры3

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць