Рашэньне аб зьняцьці кандыдатаў ад Партыі БНФ перафармуляванае. Цяпер Сойм «дазволіў» кандыдатам зьнімацца. Ранейшая ўхвала абавязвала гэта.
Сойм Партыі БНФ на паседжаньні 20 верасьня перафармуляваў сваё папярэдняе рашэнне пра зьняцьцё кандыдатаў у дэпутаты ад БНФ з выбараў. Новым рашэньнем Сойм «дазволіў» кандыдатам зьнімацца. Ранейшая ўхвала абавязвала зьняцьцё. Яна выклікала пратэст шматлікіх кандыдатаў ад партыі з рэгіёнаў, упэўненых у сваіх шанцах на перамогу.
У адпаведнасці з сёньняшнім рашэннем кандыдаты ў дэпутаты маюць права спыніць удзел у выбарах. Такім чынам, тыя, хто жадае працягнуць барацьбу за дэпутацкае крэсла, могуць не выходзіць з выбарчай кампаніі.
За зьмену фармулёўкі прагаласаваў 21 сябар Сойму, супраць — 10, адзін партыец устрымаўся, паведамляе БелаПАН.
Цяпер чытаюць
«Наіўна спадзяваліся зарабляць у Еўропах, прыязджаць дадому лячыць зубы на халяву і здаваць кватэру». Прапаганда пачала апраўдваць дарагія жыроўкі для «дармаедаў»
Каментары