Свет1616

У Францыі затрымалі расійскага алігарха Сулеймана Керымава

ТАСС

Член Савета Федэрацыі, расійскі прадпрымальнік Сулейман Керымаў затрыманы супрацоўнікамі французскай паліцыі ў горадзе Ніца на поўдні краіны. Пра гэта ТАСС паведамілі ў аўторак у прэс-службе пасольства РФ у Францыі.

«Позна ўвечары 20 лістапада ў аэрапорце Ніцы быў затрыманы Сулейман Керымаў, яго даставілі ў паліцэйскі ўчастак», - паведамілі ў дыпмісіі. «Адразу пасля паступлення інфармацыі, - дадалі ў дыпмісіі, — у аэрапорт Ніцы выехалі супрацоўнікі канцылярыі генконсульства РФ у горадзе Вільфранш-сюр-Мер. Яны неадкладна прыбылі ў аэрапорт і дамагліся сустрэчы з Керымавым, гэта было каля 03:30 ночы».

Сенатар цяпер знаходзіцца пад вартай у адным з паліцэйскіх участкаў Ніцы. Інфармацыі аб тым, як доўга ён можа знаходзіцца пад вартай у Францыі, пакуль таксама няма.

Агенцтва Reuters са спасылкай на крыніцу піша, што следства «сканцэнтравалася» на «куплі элітных рэзідэнцый на Блакітным беразе праз фіктыўныя кампаніі». Яны, на думку следчых, дазволілі Керымаву знізіць аб'ём падаткаў, якія ён павінен быў бы выплаціць у казну Францыі. Керымава затрымалі з-за падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў за маёмасць, якім ён «валодае на французскай Рыўеры», паведаміла знаёмая са справай крыніца Financial Times.

«У цяперашні час усе расійскія консульскія службы знаходзяцца ў пастаянным кантакце з французскімі ўладамі, расійскаму сенатару аказваецца ўся магчымая падтрымка», — сказалі ў пасольстве. Расійскія ўлады таксама звярнулі ўвагу на тое, што Керымаў як сябра Савету Федэрацыі мае дыпламатычны пашпарт і не павінен затрымлівацца ўладамі за мяжою.

Каментары16

Цяпер чытаюць

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным13

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Усе навіны →
Усе навіны

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»4

«Гэта не самы прывабны варыянт». Што думаюць беларусы пра ўвядзенне Грузіяй трохгадовага ДНЖ для айцішнікаў3

Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту

Чаму расіяне аддалі ўкраінцам целы забітых, а тыя — не?8

Колькасць вакансій у Беларусі ў 54 разы большая, чым зарэгістраваных беспрацоўных1

Для аграсядзіб рыхтуюць новыя абмежаванні2

Беларусаў папярэдзілі пра візавую пастку пры наведванні Сербіі і Чарнагорыі2

Мерц катэгарычна супраць пасярэдніцтва Пуціна на Блізкім Усходзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным13

У Гомелі закрылі забягалаўку прадпрымальніка-лукашыста і знішчылі яго плакат са Сталіным

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць