Грамадства55

Акела прамахнуўся

Рада апальнага Саюзу палякаў у Беларусі не прыняла прапановы польскага МЗС пра сфармаваньне працоўнай групы для перамоваў з лукашэнкаўскім адламкам арганізацыі на чале зь Юзафам Лучнікам. Гэта адбылося нягледзячы на асабістую прысутнасьць на паседжаньні пасла Польшчы ў Беларусі.

Галоўная Рада апальнага Саюзу палякаў у Беларусі не прыняла прапановы польскага Міністэрства замежных справаў пра сфармаваньне працоўнай групы для перамоваў з лукашэнкаўскім адламкам арганізацыі на чале зь Юзафам Лучнікам. Гэта адбылося нягледзячы на асабістую прысутнасьць на паседжаньні пасла Польшчы ў Беларусі Хенрыка Літвіна, які назваў інфармацыі газэты «Rzeczpospolita» спэкуляцыяй і заклікаў Раду стварыць групу для перамоваў з Лучнікам. Тым ня менш, рашэньне пра перамовы не прайшло, разам з тым была дэкляравана гатоўнасьць да перамоваў з уладамі, «але ня зь іхнымі марыянэткамі».

У суботу пра сытуацыю вакол СПБ выказаўся прэм'ер Польшчы Дональд Туск. Ён абверг паведамленьні аб існаваньні закулісных дамоваў між адміністрацыямі Польшчы і Беларусі аб нармалізацыі адносінаў узамен за спыненьне падтрымкі дэмакратычнай апазыцыі ў Беларусі.

Амбасадар Беларусі ў Польшчы Павал Латушка вяртаецца на радзіму. Місія скончылася. На заканчэньне пасол хацеў зрабіць «дэмбельскі акорд» - адным махам вырашыць праблему расколатага СПБ. Спрыяльныя ўмовы (пацяпленьне адносінаў з Захадам) і прыхільнасьць палітыкаў ўрадавай Польскай сялянскай партыі зрабілі сваю справу. Удалося пралабіраваць у польскім МЗС сваю прапанову ўрэгуляваньня. Але хапіла толькі ўзгадваньня ў СМІ, і ўсе ўдзельнікі нібыта гатовай угоды пачалі громка тлумачыцца і казаць, што іх не так зразумелі.

Карацей, Акела прамахнуўся.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

У «Мінск-Свеце» здаецца кватэра за $170. Але ёсць важны дысклэймер5

Топ-менеджар на Гомельшчыне, які ўваходзіў у склад антыкарупцыйнай камісіі прадпрыемства, асуджаны за карупцыю4

Першага паляка прапагандысты сустракалі на мяжы з падарункамі. Што падарылі?13

Лукашэнка заявіў, што хоча і трэці блок, і новую АЭС7

Дональд Туск пацвердзіў: чыгунка Варшава — Люблін пашкоджаная ў выніку дыверсіі17

Пенсіянерка паблытала педалі і пабіла сем аўтамабіляў у Мінску ВІДЭА9

Польскае МЗС чакае ўбачыць наступствы адкрыцця двух КПП «у найбліжэйшыя тыдні і месяцы»19

Том Круз нарэшце атрымаў «Оскар»: яму ўручылі ганаровую ўзнагароду за ўнёсак у кіно5

У Мінску пачалася мадэрнізацыя незвычайнага аб'екта: абсерваторыі Планетарыя ў парку Горкага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць