Свет

У месцы магчымага знікнення аргенцінскай субмарыны быў зарэгістраваны выбух

Прадстаўнік ВМФ Аргенціны заявіў у чацвер, што прыкладна ў 30 км ад апошняга вядомага месцазнаходжання аргенцінскай падлодкі «Сан-Хуан» 15 лістапада быў зафіксаваны гук «падобны да выбуху», паведамляе BBC.

Родзічы маракоў завесілі плакатамі плот вайсковай базы Mar del Plata

Інфармацыя была перададзеная Аргенціне ў чацвер міжнароднай арганізацыяй CTBTO, якая адсочвае моцныя выбухі па ўсім свеце з мэтаю недапушчэння незаўважаных ядзерных выпрабаванняў.

Дзве гідраакустычныя станцыі арганізацыі зафіксавалі каля аргенцінскага ўзбярэжжа «падводнае імпульсавае здарэнне». Паводле словаў прадстаўніка аргенцінскага флота, «існуюць дзве незалежныя крыніцы, якія кажуць адно і тое ж».

Экіпаж загінулай аргенцінскай дызель-электрычнай субмарыны «Сан-Хуан» складаецца з 44 маракоў. Паводле падлікаў спецыялістаў, шанцы знайсці іх жывымі зменшваюцца з кожнай гадзінай, калі лодка знаходзіцца пад вадой. Запасы кіслароду на ёй ужо павінны былі скончыцца.

Субмарына «Сан-Хуан» перастала выходзіць на сувязь 15 лістапада. Яе пошукі вядуцца ў паўднёвай Атлантыцы, на адлегласці да тысячы кіламетраў ад узбярэжжа краіны. Дапамогу ў пошукавай аперацыі Аргенціне аказваюць 13 краін, у тым ліку ЗША, Бразілія, Вялікабрытанія і Чылі. У пошуках задзейнічаны 4 тыс. чалавек і каля 30 самалётаў і судоў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Колькі будзе каштаваць бярозавік і дзе яго будуць прадаваць у Мінску

У Мінскім планетарыі пачалі зборку новага купала

«Джон Уік прыйдзе па цябе». Амерыканец разбіў сваю Tesla, а праз год знайшоў яе ў Беларусі — і мог дыстанцыйна ёй кіраваць2

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю11

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў15

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць