Улада2020

Лукашэнка: Рашэнне накіраваць кіраўніка МЗС у Брусэль было прынята задоўга да саміта

Рашэнне накіраваць у Брусэль кіраўніка МЗС Уладзіміра Макея было прынята задоўга да саміта Усходняга партнёрства.

Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння журналістам у Буда-Кашалёўскім раёне з нагоды ўзроўню прадстаўніцтва Беларусі на саміце, а таксама пра нібыта расійскі след у гэтым пытанні, паведамляе БелТА.

«У гэтым пытанні канспіралогіі няма. Ніякіх расійскіх, амерыканскіх, украінскіх слядоў у гэтай тэме таксама няма, — растлумачыў кіраўнік дзяржавы. — Як звычайна, паступіла асабістае запрашэнне на імя прэзідэнта, як і раней на гэты саміт. Але вы ведаеце, як было ў ранейшыя гады — запрашэнне на саміт на імя Лукашэнкі, але заўсёды на гэтыя саміты ездзіў міністр замежных спраў. Напэўна, не вельмі ўжо і хацелі бачыць мяне некаторыя асобы ў Еўрапейскім саюзе, але гэтая справа ўжо якая пайшла. Не ў гэтым справа. Усе мае міжнародныя паездкі, усе мае камандзіроўкі плануюцца на год наперад, і яны ўвязваюцца з ўнутранымі мерапрыемствамі «.

«Калі мы планавалі гэтае мерапрыемства, мы ведалі, што саміт адбудзецца ў канцы лістапада ў гэты дзень. Тады ніякіх запрашэнняў не было, і мы запланавалі туды візіт міністра замежных спраў, яшчэ за паўгода да саміту, можа быць, і раней.

А ўжо бліжэй да саміту чамусьці раптам Еўрапейскі саюз пажадаў бачыць там прэзідэнта Беларусі. Дзякуй ім за гэта, што яны нарэшце зразумелі, што без Беларусі не можа быць Еўропы. Дарэчы, міністр замежных спраў ФРГ так і сказаў: вы - цэнтр Еўропы, якая Еўропа без Беларусі», - працягнуў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы расказаў, што дадзеная паездка ў Гомельскую вобласць, у Буда-Кашалёўскі раён, была запланаваная загадзя. Прычым яна тройчы адкладалася. «Што, трэба было яшчэ раз адкласці?» - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік краіны.

Ён выказаў упэўненасць, што «з тым парадкам дня, з тым, што там, у Брусэлі, адбываецца, міністр заўсёды спраўляўся і справіцца на гэты раз».

Каментары20

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

У Крыме ўпершыню знішчаны два расійскія самалёты-амфібіі Бе-12 — ГУР

Міністр абароны Ізраіля: Палесцінскай дзяржавы ніколі не будзе10

«Не можам трапіць у Беларусь». Утварылася чарга на латвійскай мяжы, аўтобусы стаяць з вечара4

На вайне загінуў польскі паліцэйскі, які ваяваў на баку Расіі5

«Ты села ў турму і не падумала пра мяне». Ларыса Шчыракова пра пачуццё віны перад сынам4

Кіраўнік БРСМ стаў галоўным ідэолагам Мінска4

Будаўніцтва метро ў Шабаны палічылі немэтазгодным?

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў5

Пашырэнне метро, знос старой забудовы. Падвялі вынікі абмеркавання новай рэдакцыі генплана Мінска1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны10

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць