Усяго патроху33

Старшыня Саюза дызайнераў сабраў калекцыю з 200 нажніц ФОТЫ

У калекцыі старшыні Беларускага саюза дызайнераў Дзмітрыя Сурскага больш за 200 нажніц. Дваіх абсалютна аднолькавых нажніц у ёй вы не адшукаеце. Усе яны адрозніваюцца па прызначэнні, памерах, матэрыяле, тэхналогіі вырабу, дызайне.

Чым выкліканая цікавасць спадара Змітра да гэтай рэчы, высветліла карэспандэнтка агенцтва «Мінск-навіны».

— Перакананне, што нажніцы — прадмет, варты ўвагі, склалася ў мяне яшчэ ў дзяцінстве, — прызнаецца Дзмітрый Алегавіч. — Памятаю, мы з бацькам прыбіралі ў гаражы, і я наткнуўся на вялікія каваныя нажніцы. Збіраўся іх выкінуць, але бацька спыніў. «Што ты, ні ў якім разе! У Маскве ў мяне ёсць таварыш, які іх калекцыянуе. Падару яму, дастаўлю радасць».

Першым адказным заданнем у аддзеле народнага спажывання Інстытута тэхнічнай эстэтыкі, куды Дзмітрыя Сурскага размеркавалі пасля заканчэння БДТМІ, стала распрацоўка нажніц: іх дэфіцыт здарыўся ў СССР у пачатку 1980-х. Дызайнеры прапанавалі тады шырокі набор інструмента: для закройшчыкаў, цырульнікаў, для стрыжкі жывёл і для раздзелкі на кухні. Але пачалася перабудова, і планы засталіся нерэалізаванымі: да вытворчасці справа так і не дайшла.

А калекцыянаваць нажніцы спадар Сурскі пачаў незадоўга да свайго 50-годдзя. Напярэдадні юбілею ўсім запрошаным паведаміў: «Не замарочвайцеся з прэзентамі, нясіце нажніцы».

— Адзін прыяцель падарыў спаяныя адны з адными нажніцы для разразання стужачак на ўрачыстых цырымоніях адкрыцця, — распавядае дызайнер. — Другі, па прафесіі каваль, прапанаваў ўласнаручна выкаваныя вялікія аўтарскія нажніцы. Трэці ўручыў прывезеныя з Ніцы нажніцы з палічкай, прызначэнне якой спачатку заставалася для мяне незразумелым. Толькі калі стаў актыўна наведваць аўкцыёны (у тым ліку замежныя), высветліў: гэта сталовы прыбор, прызначаны для адразання ягад вінаграду з гронкі.

Адмысловыя нажніцы для ўрачыстых цырымоній.

З тых часоў Д. Сурскі ўжо не спыняе свайго захаплення. Кожны асобнік калекцыі яму па-свойму дарагі, усе ён памятае «ў твар». Вось досыць старажытны экзэмпляр саматужнай вытворчасці з незамкнутымі кольцамі, якія прымяняюцца для стрыжкі авечак.

Шмат у яго зборы кравецкага інструменту: напрыклад, вялікія нажніцы фірмы «Зінгер» або нажніцы «Зігзаг», каб не абсыпаліся апрацаваныя краі шчыльнай тканіны, нажніцы для праразання прарэшкаў.

А вось нажніцы ў віктарыянскім стылі для адкрывання паштовых канвертаў і разразання паперы: яны захоўваюцца ў спецыяльна металічным чахле, багата дэкараваным, які вонкава нагадвае ножны для корціка.

Цікавыя нажніцы для адразання верху яек, звараных «у мяшочак».
А вось нажніцы, прызначаны для раздзелкі торта: з нажом і лапатачкай.

Ёсць кухонны асобнік, які калісьці праектаваў і выканаў у штучным варыянце сам Д. Сурскі — для раздзелкі каляднай індычкі.

Звяртаюць на сябе ўвагу і незвычайныя па форме, падобныя на птушку з дзюбай, нажніцы для зняцця нагару са свечкі.

Нядаўна Дзмітрыю Сурскаму прапанавалі выставіць калекцыю ў Нясвіжскім палацы. Гэта будзе першы выхад яго сховішча «ў свет», на шырокую публіку.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Зніклага ў гарах Кабардзіна-Балкарыі 26-гадовага беларуса знайшлі мёртвым5

«Тайка пакрыўдзілася і ўвесь час пыталася: «Дык ты гей?» Як беларусы за мяжой хадзілі на спатканні з мясцовымі16

Беларускі футбаліст будзе гуляць у чэмпіянаце Сан-Марына — самым слабым першынстве Еўропы1

На святкаванні Дня беларускага пісьменства Пяткевіч знайшла для сябе найлепшы антыдэпрэсант10

Чаму ў Беларусі хутка растуць золатавалютныя рэзервы і што гэта значыць для простых людзей?4

Электронныя табло з раскладам больш не будуць вешаць на прыпынках. У Мінсктрансе патлумачылі прычыны19

Ілля Чарапко-Самахвалаў, які пакідае «Пятлю прыхільнасці», усё ж прыме ўдзел у восеньскім туры

Эстонскі нацыянальны музей — як расказаць усё пра нацыю без войнаў і герояў?6

Сабаленка зноў выйграла US Open і зарабіла $5 мільёнаў14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Пад планетарыем у Мінску сабралася вялікая чарга, каб пабачыць «крывавы» Месяц ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць