Грамадства3636

Прэмію «За духоўнае адраджэнне» атрымаў беларускамоўны святар

Адразу пасля Новага года Аляксандр Лукашэнка прысудзіў прэмію «За духоўнае адраджэнне», якая ўручаецца на праваслаўнае Раство. Сёлета яе ўладальнікамі сталі тры арганізацыі і дзве асобы.

Віктар Перагудаў. Фота з сацыяльных сетак.

Найбольш адметна, што адным з лаўрэатаў стаў протаіерэй Віктар Перагудаў, настаяцель прыхода храма прападобнай Еўфрасінні Полацкай у мястэчку Івянец Валожынскага раёна.

Айцу Віктару 60 гадоў, ён родам з Валожына. Святарствуе ўжо больш за 20 гадоў. Па першай адукацыі — мастак. Гэта адбілася на ягонай далейшай дзейнасці: ужо два разы ў Івянцы ён робіць з Саюзам мастакоў пленэр «Святасць зямлі беларускай».

Віктар Перагудаў размаўляе ў жыцці на беларускай мове, таксама на ёй служыць у царкве, праводзіць нядзельную школку, размаўляе з вернікамі.

У Івянцы айцец Перагудаў пабудаваў царкву ў гонар Еўфрасінні Полацкай, а таксама крыптавую царкву у гонар святога Міны, епіскапа Полацкага. Стварыў дом міласэрнасьці «Вікторыя» ў вёсцы Пральнікі, дзе апякуецца дзецьмі-інвалідамі з Івянецкага дому-інтэрната.

Айцец Віктар мае сталыя сувязі з беларускай дыяспарай. Напрыклад, адзін з найбольш значных дзеячаў эміграцыі Янка Запруднік, наведваючы Беларусь, штораз прыязджае ў івянецкую царкву, дапамагаў пры будаўніцтве і грашовымі сродкамі, і малітвай.

Віктар Перагудаў звяртаўся да мітрапаліта Філарэта, каб ён узнагародзіў Запрудніка. У выніку Запруднік быў узнагароджаны ордэнам Кірылы Тураўскага ад БПЦ.

Цяпер айцец Перагудаў жыве ў Ракаве. Мае дзвюх дачок.

Яшчэ адну прэмію атрымаў муфтый Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Абу-Бекір Шабановіч. У 2016 у Мінску у тым ліку намаганнямі Шабановіча была адкрытая мячэць.

Таксама прэміяй «За духоўнае адраджэнне» адзначаныя Беларускі саюз жанчын, калектыў Нацыянальнай бібліятэкі за працу па факсімільным выданні спадчыны Францішка Скарыны і калектыў РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя Аляксандрава.

Каментары36

Цяпер чытаюць

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?28

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Усе навіны →
Усе навіны

Чалавек у інвалідным вазку ўпершыню пабываў у космасе1

Расіяне перайшлі мяжу і прымусова вывезлі з Сумскай вобласці больш за 50 цывільных асоб, найстарэйшай жанчыне 89 гадоў2

Цяпер Умку можна павесіць на ялінцы10

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй5

Станіслаў Салавей: Беларуская медыцынская сістэма разбураная, і яе трэба лячыць9

Швед: Наша правасуддзе адно з найлепшых у свеце23

Кубракоў агучыў лічбы дэпартацыі замежнікаў з Беларусі за 2025 год2

Пуцін асабіста абраў Уіткафа ключавым перамоўшчыкам ад ЗША6

ЗША захапілі другі нафтавы танкер каля берагоў Венесуэлы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?28

Што здарылася з Мікітам Мелказёравым, які раптоўна памёр ноччу?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць