Здарэнні2828

Узброены напад на дом бізнэсмена ў Пінску: жонку і дачку звязалі, міліцыя вымушана была страляць

Увечары 4 студзеня зламыснікі праніклі ў дом індывідуальнага прадпрымальніка ў Пінску, звязалі яго жонку і 11-гадовую дачку і пад пагрозай зброі запатрабавалі грошы. Не разгубіўшыся, мужчына здолеў націснуць трывожную кнопку.

Праз чатыры хвіліны на месца здарэння прыбыў нарад Дэпартамента аховы МУС. Супрацоўнікі міліцыі заўважылі сляды пранікнення ў жыллё, а таксама мужчыну ў масцы, які схаваўся ў доме. Пазней быў знойдзены яшчэ адзін нападнік, паведамляюць у Следчым камітэце.

Падазраваныя аказалі актыўны супраціў праваахоўнікам — нават спрабавалі забраць табельную зброю аднаго з міліцыянтаў. Міліцыянты вымушаныя былі страляць. У выніку дваіх нападнікаў затрымалі, яны атрымалі агнястрэльныя раненні. Аднаму з іх 32 гады, другому — 29. Цяпер яны шпіталізаваныя, палата ахоўваецца канвоем. Ім пагражае да 15 гадоў за рабаванне.

Ніхто з сям’і бізнэсоўца не пацярпеў.

Агулам нападнікаў было чацвёра, паведамляе міліцыя Брэсцкай вобласці. Яшчэ двое збеглі з месца злачынства, але іх таксама затрымалі.

На месцы знайшлі помпавую стрэльбу і грошы, якія начныя «госці» забралі ў бізнэсмена. Нападнікі хацелі забраць 11,5 тысяч даляраў.

 Нагадаем, у лістападзе невядомыя ў масках напалі на баранавіцкую прадпрымальніцу. Яе і ўнука таксама звязалі і патрабавалі грошы, але яна здолела выклікаць міліцыю. 

Каментары28

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць