Свет2424

Санітар у Нямеччыне спыняў сэрцы пацыентаў, каб іх пасля рэанімаваць. Памерла 97 чалавек

Санітара з Нямеччыны Нільса Хёгеля абвінавачваюць у забойстве 97 пацыентаў. Ён наўмысна выклікаў у хворых спыненне сэрца, каб затым паспрабаваць іх рэанімаваць. Медбрат ўжо асуджаны на пажыццёвае зняволенне, суд адбываецца таму, што знойдзеныя новыя ахвяры былога медыка, паведамляе Nordwest Zeitung.

Фота — Nordwest Zeitung.

Нямецкаму санітару Нільсу Хёгелю, які прысуджаны да пажыццёвага зняволення, прад'явілі абвінавачанні ў забойстве 97 чалавек за той час, што ён працаваў у двух шпіталях на паўночным захадзе Нямеччыны.

У новых раскрытых выпадках ідзе гаворка пра 62 загінулых пацыентаў у шпіталі ў Дэльменхорсце і 35 загінулых у Альденбургу. Паводле словаў пракурора, яшчэ тры выпадкі былі досыць падазронымі, але праведзеныя тэсты не пацвердзілі дадзеных следства.

Хёгель наўмысна ўводзіў пацыентаў у крытычны стан, а затым выкарыстоўваў розныя медыкаменты для іх рэанімацыі. У лістападзе мінулага года пракуратура заявіла, што Хёгель можа быць датычны да забойства больш за 100 чалавек, з тых часоў чакалася афіцыйнае прад'яўленне абвінавачанняў.

Медбрат з 1999 па 2002 год працаваў у клініцы ў Альденбургу і з 2003 па 2005 год — у медустанове ў суседнім горадзе Дэльменхорст. У 2015 годзе Хёгеля прысудзілі да пажыццёвага зняволення за два забойствы і два замаха на забойства ў Дэльменхорсце. Аднак на судзе санітар сам распавёў, што больш за 90 пацыентаў пацярпелі ад яго дзеянняў: ён наўмысна выклікаў у іх спыненне сэрца, таму што яму падабалася іх рэанімаваць.

Пасля гэтых прызнанняў Хёгеля было праведзенае расследаванне і таксікалагічная экспертыза дзясяткаў целаў загінулых у шпіталях ў Альденбургу. Паводле дадзеных пракуратуры, следчыя вывучылі больш за 500 медыцынскіх карт пацыентаў і сотні іншых дакументаў у шпіталях. Былі эксгумаваныя парэшткі 137 чалавек з 67 могілак у розных частках краіны.

Дата новага працэсу над Хёгелем пакуль не прызначаная. У Нямеччыне няма смяротнага пакарання, таму новы прысуд можа толькі пазбавіць Хёгеля магчымасці атрымаць датэрміновае вызваленне. У Нямеччыне першая такая просьба асуджанага на пажыццёвае зняволенне можа быць пададзеная праз 15 гадоў пасля ўступлення прысуду ў законную сілу.

Каментары24

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Крылы» на Свіслачы і 28 елак. Як упрыгожаць Мінск да Новага года і калі ўключаць святочную ілюмінацыю

МЗС: Больш за тысячу літоўскіх фур у Беларусі перамесцяць на спецстаянкі ў раёне «Катлоўкі»

Расійская вулічная спявачка Наока не выйшла на свабоду пасля другога арышту1

«Праз пакаленне ў Афрыцы будзе нараджацца палова ўсіх дзяцей свету». Чаму Паўднёвая Карэя вымірае і чым цікавы прыклад Ізраіля10

«Ён адказаў: Я ненавіджу хахлоў. І ўсё». Алексіевіч расказала, з якімі людзьмі ёй давялося гаварыць, збіраючы матэрыялы для новай кнігі18

«Дзесяцігадовае дзіця АМАП пакладзе ў падлогу?» Трэш-блогер Mellstroy адрэагаваў на прызнанне сябе экстрэмістам 11

Вайтоўская, Гапееў, Бахарэвіч і Папова. Названыя пераможцы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Кіраўнік BBC пайшоў у адстаўку праз адрэдагаваную прамову Трампа16

На продаж выставілі дом, у якім у дзяцінстве жыў Дональд Трамп2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу1

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць