Грамадства1212

Затрыманаму ва Украіне беларусу вынеслі абвінаваўчае заключэнне, яму пагражае 10—15 гадоў турмы

Затрыманаму ва Украіне за шпіянаж беларусу вынеслі абвінаваўчае заключэнне і працягнулі тэрмін утрымання пад вартай. Пра гэта TUT.BY распавялі ў пасольстве Беларусі ва Украіне.

Беларусу інкрымінуюць ч.1 арт. 114 КК Украіны «Шпіянаж. Перадача або збіранне з мэтай перадачы замежнай дзяржаве, замежнай арганізацыі ці іх прадстаўнікам звестак, якiя ёсць дзяржаўнай таямніцай, калі гэтыя дзеянні здзейсненыя замежнікам або асобай без грамадзянства». Калі віна беларуса будзе даказаная, яго могуць пасадзіць на 10—15 гадоў. Таксама па артыкуле прадугледжана магчымасць канфіскацыі маёмасці.

Зараз абвінавачваны знаходзіцца ў СІЗА Чарнігава. Тэрмін утрымання пад вартай яму працягнулі амаль да канца лютага. Цяпер справа будзе накіравана пракурору, які пасля праверкі можа накіраваць абвінаваўчы акт у суд.

За што затрымалі беларуса?

Грамадзяніна Беларусі затрымалі ў чэрвені 2017 года ва Украіне па падазрэнні ў шпіянажы. З чэрвеня яго трымаюць у чарнігаўскім СІЗА. Сам затрыманы сваю датычнасць да шпіёнскай дзейнасці адмаўляе і запэўнівае, што ўсе паказанні даваў пад катаваннямі, ніколі не працаваў на беларускі КДБ, не збіраў сакрэтныя звесткі для Расіі.

Генеральная пракуратура Беларусі лічыць, што крымінальная справа супраць беларуса, затрыманага за шпіянаж на Украіне, мае палітычны падтэкст, і ў ведамства «ёсць абгрунтаваныя сумневы ў наяўнасці шпіянажу». Напрыклад, як распавяла Генпракуратура, украінскі бок паведамляў, што затрыманы, дзейнічаючы ў інтарэсах трэцяга боку, збіраў на тэрыторыі Украіны звесткі аб ходзе правядзення антытэрарыстычнай аперацыі на ўсходзе Украіны, якія з'яўляюцца дзяржаўнай таямніцай у сферы абараназдольнасці Украіны. Атрыманую інфармацыю ён зашыфраваў і захоўваў на карце памяці свайго мабільнага тэлефона. Але беларускімі следчымі была атрымана дадатковая інфармацыя, згодна з якой файл з дадзенымі быў загружаны ў тэлефон не самім затрыманым, а яго ўкраінскім таварышам, які дзейнічаў пад кантролем Службы бяспекі Украіны.

Беларуская Генпракуратура таксама лічыць, што недасканалае расследаванне справы «ставіць пад сумнеў бесстароннасць ўкраінскай Феміды і адсутнасць палітычнага падтэксту ў дадзенай справе».

Каментары12

Цяпер чытаюць

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Усе навіны →
Усе навіны

Рада Украіны спыніла працу — дэпутаты масава патруціліся

Ціханоўская напісала ліст прэм'еру Літвы, але адказу не атрымала14

Хто той гомельскі гендырэктар прадпрыемства, якога вінавацяць у мільённых махінацыях1

Маладую завадчанку з «Гарызонта» асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»5

Кліенты мабільнага аператара А1 не могуць зарэгістравацца ў Signal3

Украінскі скелетаніст Гераскевіч пракаментаваў сітуацыю са сваёй дыскваліфікацыяй на Алімпіядзе5

Прэзідэнт МАК расплакалася пасля дыскваліфікацыі скелетаніста Гераскевіча26

Расія не будзе ўдзельнічаць у першым пасяджэнні Рады міру3

У Маскве побач з цэнтрам, які распрацоўвае інструменты масавага сачэння за расіянамі, узарвалася машына

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе31

«Далі 3600 рублёў штрафу». На беларуску напісаў палітычны данос хлопец, з якім яна хадзіла на спатканні і якога злавіла на здрадзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць