Кіно1010

У Беларусі з назвы расійскага фільма прыбралі згадкі пра Крым

Сёння ў пракат выйшла расійская камедыя «Жанчыны супраць мужчын: Крымскія вакацыі». Праўда, у Беларусі фільм атрымаў назву «Жанчыны супраць мужчын 2». Другой часткі аб «крымскіх вакацыях» няма як у афішах, так і ў назве стужкі, паведамляе Tut.by.

Пракатчыкам фільма ў Беларусі з'яўляецца УП «Кінавідэапракат». Першы намеснік генеральнага дырэктара Андрэй Разжавайкін растлумачыў, што дамова з праваўладальнікам у «Кінавідэапракату» заключана менавіта на фільм «Жанчыны супраць мужчын 2» (хоць гаворка і ідзе пра адзін і той самы фільм).

— Гэта назва прапісана ў нас у дагаворах, таму мы яе ўсюды выкарыстоўваем, — растлумачыў Разжавайкін. — Пад якім назовам фільм выходзіць на тэрыторыі Расіі, я не ведаю, не сачыў.

У кінакампаніі Fresh-Film, якая вырабіла фільм, распавядаюць, што прыстаўка «крымскія вакацыі» сапраўды ёсць у назве фільма. Аднак расійскі пракатчык ў рэкламных мэтах мог змяніць яго на «другая частка» або «частка два», каб глядач разумеў: гаворка ідзе пра працяг карціны «Жанчыны супраць мужчын», якая выйшла ў 2015 годзе.

Звязацца з расійскім пракатчыкам Tut.by не ўдалося.

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі10

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Усе навіны →
Усе навіны

«Дурная выдумка». Макрон падаў у суд на жанчыну, якая назвала яго жонку мужчынам

На Брэстчыне зноў шукаюць магчымасці пазбавіць прыгажэнны помнік ахоўнага статусу. Загад паступіў зверху4

Цела загінулага матацыкліста два дні ляжала на ўзбочыне, бо паліцыі Польшчы і Літвы не змаглі дамовіцца паміж сабой7

Стала вядома, пра што сёння гаварылі ўкраінцы і расіяне ў Стамбуле1

Аператараў дронаў будуць узмацняць баявым экзашкілетам

Расія і Украіна завяршылі перамовы ў Стамбуле. Яны ішлі каля 40 хвілін2

Сусветная зорка Джэйсан Дэрула заехаў у Беларусь. Прэм’ер Турчын вадзіў яго па Доме ўрада16

Міністр замежных спраў Літвы заступіўся за Офіс Ціханоўскай14

Стась Карпаў расказаў пра ўласную траўму, звязаную з дыкам55

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі10

«Ты зачапіла маю радзіму — і гэта подла». Рэперка з Беларусі запісала адказ Інстасамцы. Моладзь цяпер масава здымае пад яго тыктокі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць