
28 лютага ў Брэсце абвясцілі прысуд па абвінавачванні 27-гадовага байца змяшаных адзінаборстваў у незаконным абароце наркотыкаў.
Маладога чалавека прызналі вінаватым у незаконным перамяшчэнні праз мяжу асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва ў буйным памеры, а таксама незаконным абароце наркотыкаў.
Суд Маскоўскага раёна прызначыў абвінавачанаму 9 гадоў пазбаўлення волі. Аб гэтым паведаміў TUT.BY брэсцкі транспартны пракурор Валерый Каралюк.
Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны.
Увагу мытнікаў малады чалавек прыцягнуў у лістападзе мінулага года, калі ехаў на асабістым аўто з Польшчы па зялёным калідоры ў пункце пропуску «Брэст». Яго паводзіны насцярожылі мытнікаў, і аўтамабіль накіравалі ў бокс паглыбленага надгляду. Калі байцу ММА прапанавалі даць асабістыя рэчы для надгляду, ён дастаў з кішэні курткі мабільны тэлефон і пальчатку. Пасля пачатку надгляду ён адштурхнуў супрацоўніка мытні і паспрабаваў выбегчы, а таксама аказваў супраціў. Пасля затрымання ў парушальніка выявілі наркатычныя рэчывы.
На судовым пасяджэнні ён цалкам прызнаў віну і сказаў, што наркотыкі вёз для продажу. За свой тавар спадзяваўся выручыць 250 даляраў.
Каментары