Культура11

Агееў і Трусаў выдалі кнігу пра магілёўскую ратушу

Замоўцы кнігі, гарвыканкам, не хацелі даваць у яе фота Лукашэнкі. Прычына: на гэта трэба браць дазвол у Адміністрацыі прэзыдэнта, што ня так проста. Але спадар Трусаў настаяў на гэтым фота.

Кніжка Аляксандра Агеева і Алега Трусава «Магілёўская ратуша. Гістарычны лёс і адраджэньне» адразу пасьля выданьня стала бібліяграфічнай рэдкасьцю.

І замоўцы – гарадзкія ўлады Магілёва – маюць намер перавыдаць яе, хоць ад пачатку дужа сумняваліся ў яе посьпеху. А галоўная прычына сумневу – беларуская мова. Наша карэспандэнтка Валянціна Аксак падае падрабязнасьці.

Адноўленая пасьля падрыву ў 1957 годзе гарадзкая ратуша ў Магілёве была ўрачыста адчыненая сёлета 3 ліпеня. Да гэтае даты гарадзкія ўлады замовілі магілёўскаму гісторыку Аляксандру Агееву напісаць кнігу пра лёс помніка. Той пагадзіўся, але пры ўмове суаўтарства з Алегам Трусавым, вядомым дасьледчыкам сярэднявечнае архітэктурнае спадчыны і старшынём Таварыства беларускае мовы. А ў спадара Трусава была свая ўмова, «каб кніжка была толькі па‑беларуску, бо яны хацелі выдаваць толькі па‑расейску. Потым ішоў абмен думкамі і я сказаў: «Калі вы так любіце расейскую мову, то давайце зробім саліднае рэзюмэ па‑расейску, па‑літоўску, па‑польску, па‑нямецку, па‑ангельску». Яны зь вялікай радасьцю пагадзіліся. Як заўжды, грошай не хапіла і кніжка выйшла толькі па‑беларуску».

Пад час працы высьветлілася, што замоўцы кнігі не хацелі даваць у яе фота кіраўніка краіны. Прычына чыста тэхнічная: на гэта трэба браць дазвол у Адміністрацыі прэзыдэнта, што ня так проста. Але спадар Трусаў настаяў на гэтым фота. Вось што ён адказаў на пытаньне, чаму хацеў, каб у кнізе пра магілёўскую ратушу абавязкова было фота Аляксандра Лукашэнкі:

«Ёсьць пэўныя правілы жанру – мы павінны даць інфармацыю пра ўсіх асобаў, якія да гэтай ратушы мелі дачыненьне. Альбо адмоўнае, альбо станоўчае. У дадзеным выпадку – гэта ня Пётр I, які спаліў Магілёў, гэта чалавек, які спрыяў адбудове таго, што бальшавікі ўзарвалі ў 50‑х гадах. Без гэтага чалавека ратуша не была б збудаваная, ён даў грошы на будаўніцтва і капсулу закладваў у падмурак ратушы. Дарэчы – тэкст у ёй па‑беларуску. Так што калі мы гісторыкі, мы павінны гэтага чалавека паказаць ».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Усе навіны →
Усе навіны

«А Лукашэнка не ў курсе, адкуль быў напад на гэту асфальтаваную дарогу?» У вёсцы правялі велапрабег — але ўся ўвага дасталася дарозе2

Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен за дарагую клініку для Лукашэнкі10

Мінчукі ў чаце паскардзіліся на працу паліклінікі. Прапаганда абвінаваціла ў чэргах саміх наведвальнікаў10

Памятаеце бяздомную жанчыну, якой блогер-падлетак купіў кватэру? Здаецца, у гэтай гісторыі не будзе хэпі-энду10

Што народ думае пра «Малочную справу»? Вось выказванні людзей4

Расійскі самалёт-выведнік заўважылі над Балтыйскім морам — Германія падымала знішчальнікі6

У Беларусі прадаюць 24‑гадовую BMW па цане кватэры ў Мінску. За што такія грошы?8

Эстонія склікае пасяджэнне Рады бяспекі ААН з-за расійскіх знішчальнікаў, якія парушылі яе паветраную прастору5

Расія ўдасканаліла атакі дронамі — забяспечваць тыл украінцам становіцца цяжэй2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Былы памочнік Лукашэнкі Ігар Брыло прызнаў, што набраў хабараў на $2 мільёны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць