Навука і тэхналогіі1919

Павышэнне ўзроўню радыеактыўнага ёду ў Еўропе звязалі з выпрабаваннем новай расійскай зброі

Выданне The Barents Observer апублікавала меркаванне нарвежскага эксперта па ядзернай бяспецы Нільса Бёгмера, які сцвярджае, што павышэнне ўтрымання ёду-131 у краінах Еўропы магло стаць вынікам выпрабаванняў расейцамі ракеты з неабмежаванай дальнасцю палёту, пра якую на пачатку сакавіка казаў Уладзімір Пуцін.

У розны час у мінулым і гэтым гадах радыеактыўны ізатоп ёд-131 быў выяўлены ў Нарвегіі, Фінляндыі, Чэхіі, Польшчы, Нямеччыне, Іспаніі. 

У пачатку сакавіка 2018 года падчас паслання Федэральнаму Сходу Пуцін прадэманстраваў анімацыю з ракетай, якая ляціць на поўдзень праз Атлантыку і паварочвае назад на поўнач ля заходняга ўзбярэжжа Паўднёвай Амерыкі. Пры гэтым ён удакладніў, што ракета запускалася з ядзернай устаноўкай, якая ў ходзе палёту выйшла на зададзеную магутнасць і забяспечыла неабходны ўзровень цягі.

Нільс Бёмер лічыць, што пры выпрабаваннях ракеты з ядзернай устаноўкай пэўны выкід радыёактыўнасці мог мець месца. Фізік правёў аналогію з выпрабаваннямі ядзерных рэактараў для амерыканскага атамалёта, калі праз высокі выкід радыяцыі з рухавікоў на палігоне ў Айдаха-Фолз праект прыйшлося закрыць. 

Адзначаецца, што перыяд паўраспаду ёду-131 складае ўсяго 8 дзён, таму яго знаходжанне ў атмасферы можна растлумачыць толькі працай рэактара, у той час як іншыя радыеактыўныя ізатопы, такія як цэзій-137 з перыядам паўраспаду 30 гадоў, «маскуюцца» выкідамі Чарнобыльскай аварыі.

Каментары19

Цяпер чытаюць

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек15

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Імпарт аўто прыватнікамі расце, а ў дылераў — падзенне продажаў. Таму дылеры хочуць, каб было, як у Расіі1

Выйшаў на свабоду палітвязень Дзяніс Болтуць. Ён цалкам адбыў шасцігадовы тэрмін

Упершыню ўсе члены НАТА дасягнулі 2% ВУП на абарону8

«Медсястра турбуе, абнаўляю вашу медкарту». Махляры прыдумалі новую схему падману праз тэлеграм6

У Беларусь прыязджаў афіцыйны прадстаўнік Германіі6

ЗША афіцыйна знялі санкцыі з «Беларуськалія», Белінвестбанка і Мінфіна9

У мінскім метро чалавек захацеў набыць адразу 3 тысячы жэтонаў4

Пентагон можа перанакіраваць пастаўкі зброі, прызначанай для Украіны, у Іран5

МАК забараніў жанчынам-трансгендарам выступаць у жаночых спаборніцтвах3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек15

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць