Свет103103

Віцэ-прэм'ер Балгарыі: І патрыярх Кірыл, гэты агент КГБ «Міхайлаў», мае нахабства вучыць нас «ісціне»?

Візіт патрыярха Маскоўскага ў Балгарыю скончыўся скандалам. 

Патрыярх Кірыл меў неасцярожнасць у прысутнасці прэзідэнта Балгарыі выказаць прэтэнзіі балгарам. Ён некалькі хвілін гаварыў пра сваё расчараванне тым, як у Балгарыі інтэрпрэтуецца вызваленне ад туркаў. Патрыярх сцвярджаў, што балгары прымяншаюць ролю Расеі ў гэтых падзеях.

Гэта выклікала рэакцыю балгарскіх уладаў. Віцэ-прэм'ер урада Балгарыі Валерый Сімяонаў заявіў:

«Гэты чалавек не спусціўся з нябёсаў, не выйшаў з раю і не з'яўляецца пасланнікам Ісуса Хрыста. Ён вядомы як тытунёвы мітрапаліт Расіі. З 1996 года ён завёз на 14 мільярдаў даляраў безакцызных цыгарэт. На 14 мільярдаў даляраў гэты хітрун завёз безакцызных цыгарэт і на 4 мільярды даляраў — віна для патрэб царквы. І ў яго хапае нахабства перад прэзідэнтам гаварыць пра «ісціну»? У яго ёсць прыватны самалёт. У яго гадзіннік каштуе 30 тысяч. Хто ён? Гэта не праваслаўны духоўны, гэта агент Міхайлаў — даказаны агент савецкага КГБ. І другаразрадны агент савецкага КДБ прыедзе і будзе мне расказваць, што ісціна, а што не ісціна? Так не атрымаецца», — сказаў Сімяонаў у прайм-тайм балгарскага тэлебачання.

Патрыярха Кірыла, у прыватнасці, абурыла, што балгары ў спісе нацый, якім падзякавалі за вызваленне, нароўні з расейцамі назвалі і народы былой Расійскай імперыі — беларусаў, палякаў, фінаў, літоўцаў, бо байцы гэтых нацыянальнасцей удзельнічалі ў вайне з туркамі. «Мяне вельмі засмучала, што ў афіцыйнай рыторыцы прадстаўнікоў дзяржавы нароўні з Расіяй ролю вызваліцеляў граюць, аказваецца, Польшча, Літва і Фінляндыя. Калі я пацікавіўся, адкуль гэтая дзіўная гісторыясофія, то зразумеў: лейб-гвардыі Фінляндскі полк расійскай арміі браў удзел у вызваленчай барацьбе. Але гэта быў расійскі полк, раскватараваны ў Фінляндыі, сапраўды гэтак жа як і палкі расійскай арміі знаходзіліся і ў Польшчы!» — прачытаў натацыю кіраўнік РПЦ.

Каментары103

Цяпер чытаюць

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма22

Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце1

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»8

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска23

ЗША знялі ключавое абмежаванне на ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі — WSJ5

Выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Чалябінскай вобласці. Ёсць ахвяры6

Як Фядыніч адкрыў аўтобус Статкевічу на мяжы і як Вінярскі таксама выйшаў, каб застацца ў Беларусі. Новыя падрабязнасці3

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

Лукашэнка загадаў чыноўнікам праводзіць нарады на выходных і пасля працы3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць