Свет22

Мінфін ЗША хоча працягнуць ціск на Расію

ЗША нацэлены на тое, каб працягваць аказваць ціск на Расію, заявіла намеснік кіраўніка фінансаў краіны Сігал Мандэлкер. Сярод прычын яна назвала дэстабілізацыю сітуацыі ва Украіне, Крым і ўмяшальніцтва ў амерыканскія выбары, паведамляе РБК.

Улады ЗША маюць намер працягваць аказваць ціск на Расію. Пра гэта ў ходзе пасяджэння Атлантычнага савета заявіла намеснік міністра фінансаў краіны Сігал Мандэлкер.

«Мы таксама вельмі сфакусаваныя на тым, каб працягваць аказваць ціск на Расію за Крым, карупцыю, за тое, што яна дэстабілізуе сітуацыю ва Украіне, умешваецца ў выбары, парушае правы чалавека», — сказала яна.

Намеснік кіраўніка амерыканскага ведамства падкрэсліла, што па стане на сёння, дзеючая адміністрацыя наклала санкцыі на 100 асоб і арганізацый з Расіі і Украіны. І гэта, па словах Мандэлкер, з'яўляецца толькі часткай тых намаганняў, якія Мінфін ЗША прымае супраць Расіі.

Яна таксама нагадала так званы «крамлёўскі даклад» — спіс з расійскіх палітыкаў вышэйшага рангу, кіраўнікоў дзяржкампаній, бізнесменаў і алігархаў, які ў канцы студзеня Мінфін прадставіў кангрэсу. Па словах намесніка кіраўніка Мінфіна, гэты спіс і праведзены амерыканскім ведамствам аналіз выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі «будучых адрасных санкцый».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі 17‑гадовы навучэнец каледжа забіў аднагрупніка нажом1

Магчымы мокры снег. Сіноптыкі прагназуюць абвал тэмпературы на 12—15 градусаў1

Кім Чэн Ын сустрэў Лукашэнку ганаровай вартай на белых конях10

Орбан заявіў, што спыняе пастаўкі газу ва Украіну

«Лукашэнка любіць лаяцца матам, ты лаешся ў адказ. А гарэлку я выліваў на падлогу». Коўл распавёў пра візіты ў Мінск42

Вялікая сума наяўных грошай, паўтысячы патронаў. Што вядома пра справу затрыманага ў Харкаве беларуса-добраахвотніка7

OpenAI закрывае Sora — нейрасетку для генерацыі кароткіх відэа

У Запарожжы ўзнагародзілі ваяроў Палка Каліноўскага1

У Жлобіне згарэў МАЗ ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА4

Як беларусы ў Вільні адзначылі Дзень Волі ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць