Літаратура33

Трывожныя эсэмэсы з раю

У белліце нешта адбываецца. Ён усё больш нагадвае майстэрню па вырабе выбуховых прыстасаваньняў. Чарговая такая штука — дэбютны раман Аляксея Талстова «Бег». Пра яго піша Павал Касьцюкевіч. + Інтэрвію з аўтарам + Відэа.

У белліце нешта адбываецца. Ён усё больш нагадвае майстэрню па вырабе выбуховых прыстасаваньняў. Чарговая такая штука — дэбютны раман Аляксея Талстова «Бег». Пра яго піша Павал Касьцюкевіч. + Інтэрвію з аўтарам

Аляксей Талстоў. Бег. — Менск: Галіяфы, 2008.

1. Асьцярожна! Міны ёсьць!

Сьпіты лыжнік. Два словы з раману Аляксея Талстова.

Недзе ў сярэдзіне 90-х асноўная вопратка дваравых насельнікаў паабнасілася, і яны пачалі даставаць з шафы тое, што засталося. Стуль гарадзкія двары ўзімку запаланілі людзі ў сініх ваўняных спорткасьцюмах і навюткіх лыжных ботах, з азызлымі тварамі і з бутэлькамі чарнілаў. А ўлетку – члены зборнай БССР, легкаатлеты ў футбольных буцах, з ношкамі кардону і авоськамі з шклотарай.

Толькі два словы з раману.

У белліце нешта адбываецца. Ён усё больш нагадвае майстэрню па вырабе выбуховых прыстасаваньняў. Вось Ева Вежнавец. Здаецца, усе апавяданьні вядомыя, але — выйшаў зборнік і грымнула па другім коле. Сабраныя разам старыя апавяданьні рванулі яшчэ аб’ёмней, заўважней. А Бахарэвіч? Выпусьціў чарговы фугас «Праклятыя госьці сталіцы» пасьля той яшчэ бомбы «Ніякай літасьці Валянціне Г.».

Уражвае лёгкасьць, зь якой новае пакаленьне празаікаў прашываецца ў геніі. Пры жыцьці — у рай. І неяк стандартна: дажыў да 24, раніцоў ускруціўся, пачысьціў (ці не пачысьціў) зубы і недзе паміж ланчам і адведкамі сябрука, зроблена — геній.

Канечне, ня будзем толькі хваласьпеўнічаць. У літарацкай Валгале яны пакуль што збольшага азіраюцца, прыглядаюцца. Дасылаюць нам адтуль свае рваныя эсэмэсы.

Звышдакладнасьць вобразаў і амаль поўная адсутнасьць сюжэту. Мова нясмачная, як на тройку вывучаны верш Куляшова ў школе, але ім і нам усё адно стае.
Роўна на столькі, каб апісаць УСЁ ГЭТА. У раі ж яны толькі духам, целам — на перадавой. У тралейбусе, на раёне, у сьляпых калідорах казённых будынкаў. Штомоцы набліжаюць канец культуры, але ўвадначасьсе, насуперак уласным выкладкам, даводзяць, што прынамсі ТУТ яшчэ ёсьць што засьведчыць і што разьвязаць. Прынамсі для сябе саміх.

Часам робіцца ніякавата, што

на гэтым зацесным лапіку беларускай прозы рэжацца такая шырокая бездань паміж пакаленьнямі.
Хто яны такія? І толькі старэйшым усё здаецца, што гладкія лбы маладейшых — tabula rasa. Можа, звыклы стан? Кожнае новае пакаленьне пад абсалютна новым небам. Нібыта не было вайны.

Калі параўноўваць з Бахарэвічам (а з кім жа яшчэ?!), дык Талстоў, відаць, не ўступаў, як Альгерд, у працяглае сужыцельства з рэчаіснасьцю. Аляксей займае пазіцыю больш стрыманага назіральніка.
Вядзе бесстароньнія дзёньнікі Чужога. Да таго ж, усё — улёт, увобмільг, бегма. Похапкам. Учэпістым похапкам.

У рамане — звыкласьць пэрсанальнага апакаліпсісу, усё як заўсёды: у мясцовых гіт-парадах чацьвертае дзесяцігодзьдзе Ясь косіць канюшыну, а дзяўчына Яся рэжа свайго сужыцеля кухонным нажом. Чытаючы «Бег» заўважаеш —

рука Масквы счэзла, але выраслая на яе месцы рука Менску ня менш чэпкая.
Праспэкты і вулкі — усе ў кірунку нашага горла. Калі ва ўлюбёным Талстовым бэроўзаўскім «Аголеным сьняданку» паміж радкоў распускаецца чорная ружа, гераін, дык
у яго ўласным «Бегу» ў вочы лезе каменная кветка, Менск. Рэальна.
Канкрэтна.

2. «Навакольле не выклікала асаблівага даверу»

Бліц-інтэрвію, узятае ў Аляксея Талстова на лавачцы ля дамка першага зьезду РСДРП.

— Аляксею, адкуль такая дакладнасьць у вобразах? Цяжкае

дзяцінства-юнацтва?

— Не, сям’я ў мяне была самая звычайная: маці працавала ў Палацы мастацтваў, бацька — інжынэр. Школа сярэднеадукацыйная, праўда, інстытуту не было — двойчы не паступіў. Усе пэрсанажы і дзеі з назіраньняў. Але ладная частка, напэўна, дадуманая. У жыцьці шмат чаго ад нашага вока схавана, і мы бачым, толькі тое, што вядзе да гэтага. А разьвязкі ня бачым. Ну, я і паспрабаваў абвострыць сітуацыю — паказаць разьвязку.

— Менск ня цісьне?

— Тут вось ужо. Жыву тут усё жыцьцё. Хоць, Дзякуй Богу, ён пакуль што не мегаполіс, ня ўсё згублена.

— Чаму «Бег?»

— Па-першае,

гэта кніга аб няўпэўненасьці. У сабе, у людзях, у навакольлі. І бег — самападман, каб прыхаваць гэтую няўпэўненасьць.
Колісь я займаўся добрай бітніцкай справай —швэнданьне бяз мэты па горадзе. Пайсьці туды, сустрэцца з тым, укінуць тут, потым яшчэ завітаць на нейкію кватэру. Так я колісь бавіўся. У нечым, можа быць, плённы занятак. Але тады бег па жыцьці замяняў жыцьцё.

— У рамане ёсьць сцэна бойкі хлопца са сваёй сяброўкай, звычайны ўнутрыкватэрны разбор, які пакрысе робіцца падобным да сцэны з «Матрыцы»: былыя каханкі пачынаюць гойсаць па сьценах, дэманстраваць прыёмы кунг-фу. Гэта што — блізкі подых мас-культуры?

— Ясна. Хоцькі-няхоцькі, мы жывем у ёй. Ды і мне хацелася неяк спрасьціць сытуацыю. Думкі-развагі былі раней, цяпер заманулася «нармальнага», роднага — маскультурнага. Карцела прыўнесьці ў раман трохі тэлевізійнасьці.

— Як увогуле ставісься да мас-культуры?

— Натуральна, частка жыцьця. Пачатак канца, можа быць. Ці лепей так — загулялая ў сабе культура. Я не разглядаю беларускі кантэкст асобна, хутчэй сусьветны. Усё ў сьвеце ўніфікуецца і вядзе да зьбядненьня. Перанасычанасьць. Людзі больш ня слухаюць музыку — яна ўсяго толькі яшчэ адна тэчка на кампутары. Інфармацыя нагэтулькі шмат, што яна перастала несьці нейкую каштоўнасьць.

ۗ— Калі ты пісаў свой раман, цябе гэта не бянтэжыла?

— Пытаньне канца культуры — важнае для мяне пытаньне, але адказу ня маю. Адно ведаю не пісаць не магу — ад мяне гэта не залежыць. Хаця не, ведаеш, мог бы не пісаць. Тады, пэўна, распавядаў свой «Бег» словамі. У прыватнай гутарцы — сябрам, знаёмым.

P.S. Восень. Трохмесячная лекгадумнасьць зьмяняецца дзевяцімесячнымі цяжарам пад сэрцам. Хутка вылупіцца цмок, а пакуль — самы час чытаць айчынную прозу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Ніякіх святынь не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі

«Ніякіх святынь не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Узорнага старасту вёскі і прадпрымальніка з Бабруйска кінулі за краты: падобна, за «Гаюна». Вось як на яго маглі выйсці12

Як Кітай стварыў сістэму татальнага сачэння і паспяхова яе экспартуе11

У Пухавіцкім раёне «Дажынкі» нечакана перанеслі на тыдзень. Ужо выпечаныя да свята караваі могуць да яго не дажыць3

Колькі сёлета трацілі на вяселлі ў Беларусі? Сабралі рэальныя лічбы тых, хто пабываў у ЗАГСе18

Метэазонд з беларускімі цыгарэтамі прызямліўся проста каля гіпермаркета ў Беластоку8

Нетаньяху выступаў у ААН з к'юар-кодам на пінжаку ФОТАФАКТ16

Альпініст з Польшчы стаў першым чалавекам, які спусціўся з Эверэсту на лыжах без кіслародных балонаў2

Трамп загадаў увесці войскі яшчэ ў адзін амерыканскі горад7

Лукашэнка захацеў мець яшчэ адзін цукровы завод9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ніякіх святынь не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі

«Ніякіх святынь не існуе». Келаг кажа, што Трамп дазволіў Украіне наносіць дальнабойныя ўдары па Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць