Здарэнні33

Расійскі хакер скраў больш за 600 тысяч даляраў у беларускіх банкаў

У Беларусі вынеслі прысуд хакеру, які ўзламаў беларускі банк і скраў больш за 600 тысяч даляраў. За некалькі гадзін мужчына разам з саўдзельнікамі завалодаў з 27 банкаматаў у Мінску, Магілёве і Віцебску, сумай больш за 600 тысяч даляраў у эквіваленце. У пошуку зламысніка прымаў удзел Інтэрпол, паведамляе Tut.by.

Прысуд быў вынесены 49-гадоваму расіяніну, які пражываў у Рызе. Ён за некалькі гадзін разам з саўдзельнікамі узламаў банкаматы беларускіх банкаў і завалодаў 527 тысячамі даляраў, 67,5 тысячы еўра і амаль 109 тысячамі беларускіх рублёў.

Ад дзеянняў зламыснікаў пацярпелі банкі Беларусі і Кыргызстана. Агульная сума шкоды ад дзеянняў злачынцаў у дзвюх краінах перавышае 2 мільёны беларускіх рублёў у эквіваленце.

Як высветлілі следчыя, 49-гадовы жыхар прыехаў у Беларусь па парадзе знаёмага, якому ён завінаваціў грошы. Мужчыне ў залік доўгу трэба было прыехаць у нашу краіну і забраць дакументы.

— Па прыездзе ў Менск аказалася, што паслуга заключаецца ў тым, каб пад'ехаць па некалькіх адрасах да банкаматаў і ў патрэбны час забраць грошы. Як аказалася, яны самі з'яўляліся з прылады, не трэба было карыстацца ніякімі банкаўскімі карткамі. Абвінавачаны, які раней не меў праблем з законам, пазней раскажа, што сумеўся і, разумеючы, што такія дзеянні каральныя, засумняваўся, ці варта ўдзельнічаць у падобным. Аднак, мужчына, з яго слоў, спакусіўся і пагадзіўся, — тлумачаць у прэс-службе Следчага камітэта.

Сабраныя з розных банкаматаў Мінска грошы мужчына павінен быў перадаць іншаму ўдзельніку групы — Івану Іванавічу, які «дайграў ролю да канца і вярнуўся дадому, у Латвію».

У жніўні 2017 гады 49-гадовага рыжаніна затрымалі ў Сафіі балгарскія праваахоўнікі, амаль праз 4 месяцы ён быў экстрадаваны ў Беларусь.

Суд Партызанскага раёна асудзіў мужчыну да 11 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі. Прысуд у законную сілу не ўступіў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты19

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту3

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Чэхіі

Беларусам прапанавалі паспытаць мангастаны1

На Кубе адбыўся поўны блэкаўт, 11 мільёнаў без святла9

Трамп: Я да іх звяртаюся не таму, што яны нам патрэбныя, а хачу паглядзець на рэакцыю11

На мікашэвіцкім «Граніце» падчас працы загінуў рабочы

«Ніводнай малекулы». Еўракамісія не збіраецца адступаць ад палітыкі адмовы ад расійскіх рэсурсаў1

«Ад вэнджання курэй я адмовіўся зусім». Магілёўскі інжынер расказаў пра спецыфіку гатавання рыбных і мясных далікатэсаў1

ЗША дазваляюць везці нафту Ірану для таго, каб ён дазваляў рабіць гэта іншым4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты19

Просты беларус здзівіў людзей, калі ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі. Але аказалася, што ён няпросты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць