Меркаванні2323

Матэрыял «Нашай Нівы» пра Харужую выклікаў спрэчкі: ці можна пісаць пра камуністку так?

Матэрыял «Нашай Нівы» пра Веру Харужую выклікаў вялікія спрэчкі ў беларускім фэйсбуку. Шмат хто не можа дараваць ёй тое, што яна звязалася з камуністамі і заангажавалася ў прасоўванні гэтай ідэалогіі.

Журналіст Анджэй Пачобут узгадвае, што ў савецкай турме Харужая была «наседкай», якая раскручвала людзей на пэўныя паказанні. Пачобут прыводзіць вытрымку з успамінаў Соф’і Абрамаўны Памяранц-Меяровіч у зборніку «Ніколі Болей» (с. 69—70):

— Сядзела з намі ў гэтай камеры і вядомая Вера Харужая. Яна таксама чытала лекцыі, выдатна ведала геаграфію, і лекцыі яе былі вельмі цікавымі. Адносілася яна да ўсіх добра, вельмі старанна прыбірала камеру, калі была яе чарга — лепш за ўсіх, таму што ў турме яна сядзела не першы раз. Яна нямала пасядзела ў Польшчы, ведала, як сябе паводзіць у няволі. (….) Вера выдатна размаўляла па-яўрэйску, яна добра знала майго мужа…. І я думаю, яна супрацоўнічала з следчымі. Заўважыла я: яна з якой-небудзь жанчынай гуляе-гуляе, ходзіць-ходзіць, гаворыць-гаворыць, а потым яе выклікаюць. Затым яна гэдак жа робіць з наступнай. Дайшла чарга і да мяне. Учапілася яна за мяне і пачала успамінаць Гродна і ўсіх знаёмых. А я ўжо пасядзела там, пра многае даведалася. (…) я была ўжо папярэджаная.

Таксама Пачобут мяркуе, што «трэба быць ужо вельмі-вельмі наіўным, альбо зусім не ўяўляць сабе што такое камунізм («кожны камуніст павінен быць чэкістам» У.І. Ленін) каб вось так узяць і ляпіць плакатны вобраз палымянай рэвалюцыянеркі і гэта без доступу не тое што да ГБ-шных, а нават да партыйных архіваў».

Некаторым чытачам не спадабалася параўнанне рэвалюцыянеркі з Геварам:

Аляксандр Пашкевіч мяркуе, што Харужая была не толькі звязаная з камуністычным рухам, а была самым сапраўдным выключна камуністычным дзеячом, таму што іншых заслуг за ёй няма.

Таксама ён мяркуе, што «яна гераіня, безумоўна, але гераіня савецкая ды камуністычная. А ў вас пададзена як гераіня беларуская. Гэта і выклікае непрыняцце перадусім».

«Калі ацэньваць гістарычную асобу толькі з улікам часу, маўляў, «такі быў час», мімаволі прыйдзеш да апраўдання злачынстваў, на якіх трымалася тагачасная ўлада. Таму найбольш поўная ацэнка немагчымая без ацэнкі чалавечых якасцяў асобы»,

— піша Сяргей Ваганаў.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы71

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Усе навіны →
Усе навіны

Экс-палітвязень Сяргей Спарыш: Самае складанае — камунікацыя з крымінальнікамі2

Зяленскі: Расія плануе дзве цяжкія наступальныя кампаніі, тры папярэднія — праваліліся2

Колькасць людзей на планеце пачне скарачацца значна раней, чым вы думаеце20

Кот з Ліды рэальна танцуе пад акардэон ВІДЭА2

«У калоніі цанілі праграмы прапагандысткі Скабеевай». Былы палітвязень Яўген Меркіс расказаў, як выжываў за кратамі2

У шатландскім лесе «афрыканскае племя» стварыла ўласнае каралеўства3

Беларуска атрымала польскую візу, але не пачала па ёй ездзіць да закрыцця мяжы. Ці пусцяць яе цяпер у ЕС?

Джо Байдэн пасля заканчэння прэзідэнцтва перажывае фінансавыя праблемы12

Літоўскія ўлады адмаўляюць, што баявы дрон, які ўпаў у Літве, запусцілі з Беларусі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы71

Лукашэнка загадаў прышчапляць нелюбоў да Польшчы пачынаючы са школы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць