Афіша

«Людзі адной зямлі»: у Мастацкім музеі пройдзе фотавыстава Міхася і Кацярыны Аракчэевых

Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь рыхтуецца фотавыстава Міхася і Кацярыны Аракчэевых «Людзі адной зямлі».

Праходзяць гады — з’яўляюцца і сыходзяць людскія пакаленні. Плынь часу знясла б і радасць, і смутак, і ўспаміны, калі б не было побач людзей, якія нагадваюць, адкуль пайшлі мы ўсе. Так ідзе няспынная пераемнасць пакаленняў. Серыя фотапартрэтаў «Людзі адной зямлі» — спроба адлюстраваць гэты адвечны рух.

Каляровыя партрэты экспанаваліся раней як «Нашы людзі» і з’яўляюцца асобным праектам — серыяй фотавыяў сяброў Студэнцкага этнаграфічнага таварыства, асноўнай дзейнасцю якога з’яўляецца менавіта пераемнасць, захаванне і аднаўленне беларускай народнай культуры. Манахромныя партрэты людзей сталага ўзросту былі створаны ў этнаграфічных экспедыцыях па ўсёй Беларусі і таксама экспанаваліся як самастойная выстава «Адна зямля — адна памяць».

Кацярына і Міхась Аракчэевы. Фотамастакі, дызайнеры. Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў (кафедра графічнага дызайну). З 1998 года працуюць над фотапраектамі супольна. З цягам часу тандэм перафарміраваўся ў некамерцыйную арт-студыю «PILIGRYM». Асноўным накірункам творчасці з’яўляецца стварэнне партрэтных фотасерый з адмысловым тэматычным складнікам, агучванне мастацкай канцэпцыі праз фотаэксперыменты з пастановачнымі сюжэтамі. Акрамя фота, студыя развіваецца ў відэанакірунку як адным з актуальных мастацкіх камунікацый.

Адкрыццё выставы адбудзецца 12 красавіка ў 17.30. Музычныя госці — гурт традыцыйных спеваў «Рутвіца». Выстава будзе працаваць да 15 мая 2018 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды30

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

Рыжанкоў спадзяецца на вяртанне «нармальных адносін» з Польшчай2

Мінск спакушае Вашынгтон калійнымі ўгнаеннямі?10

Дарадца прэм'ера Літвы: Мяжа з Беларуссю можа быць адкрыта раней, чым планавалася11

На Падляшшы даўно стаяць указальнікі па-беларуску. Палякі з іншых рэгіёнаў Польшчы абурыліся, ім адказалі36

Сетка мінскіх кафэ «Смажка» зноў сабрала велізарную чаргу ФОТАФАКТ3

«Байсол» запускае калядны збор для дзяцей палітвязняў5

Лукашэнка: Жыццё прымусіць Польшчу і краіны Балтыі будаваць нармальныя адносіны з Беларуссю і Расіяй19

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды30

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць