Улада5151

Статкевіч: Нязломныя лідары і армянскі прыклад паламалі планы Лукашэнкі

Кіраўнік незарэгістраванага Беларускага нацыянальнага кангрэсу Мікалай Статкевіч прагназаваў, што падчас паслання Аляксандра Лукашэнкі да народу і парламента будзе абвешчана аб правядзенні рэферэндуму па павелічэнні прэзідэнцкага тэрміну з пяці да сямі гадоў. Аднак сам Лукашэнка сказаў, што «цяпер не час для рэферэндумаў». Мы папрасілі Мікалая Статкевіча пракаментаваць гэтыя словы кіраўніка краіны.

«Беларускі нацыянальны кангрэс атрымаў інфармацыю ад уладаў, у тым ліку гэтыя планы. Спадар Лукашэнка заяўляў пра гэты рэфэндум, спадар Макей праз «Еўраньюс» папярэдзіў Еўрапейскі саюз нават. Вёўся зандаж гэтага пытання. На некаторых сайтах незалежных СМІ вяліся апытанні адносна рэферэндуму.

Мы зрабілі папярэджанне, каб гэтага не дапусціць. Мы папярэдзілі спадара Лукашэнку аб нашай жорсткай пазіцыі, што мы будзем падымаць народ. Я думаю, што аднаго нашага папярэджання было б мала. Каб было толькі яно, то рэферэндум быў бы ўжо абвешчаны. Але армянскі народ нам дапамог.

Абвяшчаць рэферэндум на наступны дзень пасля такога прыкладу, ды яшчэ ведаючы, што ёсць сіла, якая паказала, што здольная арганізаваць пратэст, што ёсць лідары, якіх немагчыма запалохаць, было б неразумным. Я думаю, што такія фактары, як лідары і армянскі прыклад, паламалі планы Лукашэнкі.

Я ўчора на тэлеканале «Белсат» зрабіў прагноз, што, хутчэй за ўсё, Лукашэнка адмовіцца ад свайго плану. Дзякуй Богу, што гэта адбылося. Мы выйгралі, не ўступаючы ў бойку, дзякуючы армянскаму народу. Я віншую ўсіх прыхільнікаў свабоды, віншую сваіх калег па радзе БНК. Мы не дазволілі пераўтварыць аўтарытарны рэжым ледзь не ў манархічны.

Улада мусіла адступіць, але я заклікаю не супакойвацца. Мы не ведаем, што здарыцца далей у Арменіі. Хуткіх цудоўных пераўтварэнняў у краінах не бывае. Калі людзі забудуцца, што было ў Арменіі, то гэтая тэма можна ўзнікнуць зноў».

Каментары51

Цяпер чытаюць

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Перамовы аб вызваленні палітвязняў доўжыліся два дні7

Лукашэнка пракаментаваў сітуацыю з беспілотнікамі, што заляцелі ў Польшчу7

У Рыбакова на сустрэчы Коўла з Лукашэнкам моцна трэсліся рукі6

Вызвалены Ігар Лосік11

Выйшаў на волю Мікола Дзядок10

Лукашэнка: Наша галоўная задача — стаць побач з Трампам і дапамагаць яму ў місіі па ўстанаўленні міру22

Вызвалілі філосафа Уладзіміра Мацкевіча5

Вызвалілі Міколу Статкевіча10

Трамп перадаў у падарунак Лукашэнку запінкі з выявай Белага дома8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся78

Вызваленыя з дэпартацыяй 52 палітвязні. Статкевіч адмовіўся пакінуць Беларусь і вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць