Грамадства5757

12 маці вязняў, асуджаных за наркотыкі, пачалі галадоўку ў кватэрах ў Калінкавічах і Мінску

Удзельніцы руху «Маці 328» абвясьцілі бестэрміновую галадоўку. Яны дамагаюцца перагляду артыкулаў Крымінальнага кодэксу за ўжываньне наркотыкаў і патрабуюць сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам, піша Радыё Свабода.

«Ад поўначы сем нашых актывістак пачалі галадоўку ў Калінкавічах. Цяпер і мы. Хто да каго далучаецца, мяркуйце самі. Галоўнае, што нас шмат, а будзе яшчэ больш, і мы будзем стаяць да канца», — сказала на пачатку галадоўкі Ларыса Жыгар, лідэр грамадзкай ініцыятывы.

Паводле яе разьлікаў, да галадоўкі празь дзень далучацца яшчэ 3—4 жанчыны, а ўсяго па Беларусі будуць галадаць на знак пратэсту каля 20 чалавек.

Чаго дамагаюцца жанчыны з «Руху 328»?

«Першае — гэта сустрэчы з прэзыдэнтам краіны Аляксандрам Лукашэнкам, бо толькі ён можа нам дапамагчы. Як казалі нам сябры Палаты прадстаўнікоў яшчэ год таму, у 2018 годзе Лукашэнка плянаваў з намі сустрэцца. Мяркуем, час прыйшоў», — кажа Людміла К. Яе сын чацьвёрты год сядзіць у калёніі «Віцьба-3». Адбываць пакараньне яму яшчэ 9 гадоў. Людміла дамагаецца перагляду справы сына.

Гэта другі пункт у патрабаваньнях галадоўнікаў — стварэньне камісіі, якая зможа вывучыць і прапанаваць для перагляду справы па 328 артыкуле з 2013 году. Жанчыны мяркуюць, што шмат спраў па гэтым артыкуле сфальшаваныя сьледзтвам. Таксама пратэстоўцы мяркуюць, што частку прысудаў суды вынесьлі несправядліва.

Самы галоўны блёк патрабаваньняў удзельнікаў галадоўкі тычыцца лібэралізацыі заканадаўства, у тым ліку зьмякчэньня пакараньня па 328 артыкуле, магчымасьці ўжываць амністыю, упарадкаваньня пэўных нормаў уліку наркатычных злачынстваў.

«Як магчыма, што за грам наркотыку і за кіляграм — адны і тыя ж тэрміны? Нехта згодны, што дзеці парушылі закон, але чаму яны атрымалі такія неверагодныя тэрміны — 10 і болей гадоў? Якімі людзьмі яны вярнуцца ў нармальнае жыцьцё? Дайце ім шанец», — кажа Ларыса Жыгар.

У лягеры галадоўнікаў на лецішчы разьбіта некалькі намётаў, у тым ліку мэдычны, дзе будзе наладжаны кантроль за станам здароўя ўдзельніц галадоўкі.

Каментары57

Цяпер чытаюць

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Усе навіны →
Усе навіны

Былога вядучага «Белсата» затрымалі ў Польшчы за наркотыкі13

Мінчуку патэлефанавалі ашуканцы, а ён іх давёў. Дайце гэта паслухаць сваім блізкім17

У Мінску зацвіў першы цюльпан

«Расплакаўся і пачаў прасіць прабачэння». Жыхар Вільні расказаў, як злавіў 14‑гадовага падлетка, які пісаў «Вільня наша»28

Маці беларуса, які ваяваў супраць Украіны і быў арыштаваны ў Беларусі за здраду дзяржаве, запісала відэа да Лукашэнкі9

У вёсцы пад Лоевам на агарод спікіраваў дрон

Учора «Брама Мінска» ледзь не паплыла па дзіўнай прычыне

Забіралі пашпарты і прымушалі вадзіць аўтобусы. У Польшчы раскрылі злачынную групу, сярод пацярпелых — беларусы1

Колькі боепрыпасаў выпусцілі ЗША і іх саюзнікі ў Іране — Украіна толькі зайздросціць6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец3

Арыштаваны 75‑гадовы Зміцер Санько — ветэран-выдавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць