Грамадства5555

Сотні берасцейцаў выйшлі на мітынг супраць акумулятарнага завода ФОТЫ

29 красавіка ў Брэсце ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў прайшоў санкцыянаваны мітынг супраць пабудовы акумулятарнага завода «АйПаўэр». Вось відэастрымы з мітынгу:

На мітынгу, паводле арганізатараў, было 1500—2000 людзей. Міліцыя сваіх ацэнак не назвала.

Вялі мітынг блогеры Сяргей Пятрухін і Аляксандар Кабанаў. 

Мітынг завяршыўся прыняццем рэзалюцыі з патрабаваннем не дапусціць будоўлі і прыцягнуць да адказнасці чыноўнікаў, якія дапусцілі будаўніцтва завода і звоз свінцовых адкідаў да пасёлку Зялёны Бор. 

Берасцейцаў таксама заклікалі працягваць актыўныя дзеянні супраць завода і далей выходзіць на акцыі па «кармленні галубоў» на цэнтральнай плошчы Берасця, паведамляе радыё «Свабода».

Будаваць акумулятарны завод пад Берасцем у канцы 2017 году пачала кампанія «АйПаўэр». Падрадчыкам выступае Аньхойская замежнаэканамічная будаўнічая карпарацыя (Кітай).

Завод будуецца каля вёсак Хабы, Шэбрын і Тэльмы-2. Афіцыйная экалагічная экспертыза прагназуе, што ўздзеянне завода на асяроддзе і чалавека будзе нязначнае.

Каментары55

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Названы пераможца конкурсу на найлепшы новы графічны знак для беларускага рубля11

У навагоднюю ноч месцамі да мінус 20°С, днём да мінус 12°С

Чэргі паўсюль. Што робіцца ў супермаркетах напярэдадні Новага года2

Шакуючая страта года, таямнічыя знікненні, дыкпікі і дэпартацыі — асноўныя людзі і падзеі 2025 года14

У Беларусі зноў працягнулі забарону на ўвоз Nivea1

У мінскім аэрапорце затрымліваюцца авіярэйсы

Навагодняя афіша ў Мінску: куды пайсці пасля бою курантаў8

У якім парадку выкладваць слаі для селядца пад шубай: самы ўдалы рэцэпт7

Украінскія дроны атакавалі НПЗ і порт Туапсэ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!8

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць