Эканоміка2828

Пакуль Вакульчык па просьбе Лукашэнкі асвойвае вытворчасць лыжаролераў і лыжаў, Украіна запаланіла сваімі лыжамі Еўрасаюз

Першыя беларускія лыжаролеры прадэманстраваў старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык. Даручэнне асвоіць вытворчасць лыжаролераў, лыж і іншага спартыўнага інвентара для масавага спорту яму даваў Аляксандр Лукашэнка. Лыжаролеры ўжо зрабілі, вытворчасць лыж — наступны этап.

Як справядліва адзначыў вайсковы аглядальнік Андрэй Паротнікаў, Дзяржынскі займаўся беспрытульнікамі, Берыя — авіяцыяй і атамнай бомбай, Андропаў краў заходнія тэхналагічныя сакрэты, а вось Вакульчыку даручылі колцы да дзеравячыны прыкручваць.

Беларуская дзяржаўная прапаганда любіць хваліцца, як беларускія ўлады захавалі ўсю самую лепшую вытворчасць з часоў СССР, у той час як у суседніх краінах савецкія заводы былі ліквідаваныя. Але сітуацыя з лыжамі паказвае, што гэта не зусім праўда.

Беларуская фабрыка ў Целяханах, якая раней вырабляла да 400 тысяч лыжных пар за год, заняпала, і з лыж пераарыентавалася пераважна на мэблю.

У той жа час лыжная фабрыка ва ўкраінскім Мукачаве не толькі захавала масавую вытворчасць лыж, але і стала найбуйнейшым вытворцам лыж у Еўропе, а таксама найбуйнейшым экспарцёрам лыж у ЕС (больш за 700 тысяч лыж за год), апярэдзіўшы нават Кітай (420,6 тысячы). Дзіўна, але гэта ўсё адбылося без усялякіх спецыяльных даручэнняў прэзідэнта Украіны альбо нейкага кантролю з боку спецслужб Украіны.

Прадпрыемства ў Целяханах так за ўсе гады і не было прыватызавана: з 1998 года яно было пад юрысдыкцыяй Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, з 2001 года — рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства, а з 2010 года — філіял дзяржаўнага прадпрыемства «Беларусьгандаль».

А вось украінцы прыватызавалі сваё прадпрыемства, і ў 1996 годзе было створана сумеснае ўкраінска-аўстрыйскае прадпрыемства «Fischer-Мукачево». І гэта дало свае вынікі.

85% усіх вытворчых магутнасцей аўстрыйскай карпарацыі размясціліся на 19 закарпацкіх гектарах. Зараз з канвеера фабрыкі з 75-гадовай гісторыяй выходзіць каля 3,5 тысячы пар лыж у дзень і каля мільёна ў год.

Лыжная фабрыка ў Мукачаве. Фота: Эльдар Сарахман.

Абарот у 2017 склаў 38 мільёнаў еўра з чыстым прыбыткам 3,3 мільёна еўра. 1200 украінскіх работнікаў забяспечваюць чацвёртую частку сусветнага рынку лыж. 99% прадукцыі з Закарпацця ідзе на экспарт.

Кампанія вырабляе лыжы не толькі пад брэндам Fischer — у Мукачаве захавалі і легендарны савецкі лыжны брэнд «Ціса», які і зараз мае сваіх аматараў.

Таксама ў Мукачаве вырабляюць спецыяльныя лыжы для ўкраінскай арміі, хакейныя клюшкі, а таксама іншую спартыўную амуніцыю.

Амаль уся прадукцыя вырабляецца ўкраінскімі працоўнымі з украінскай сыравіны. Сярэдні заробак працоўнага на прадпрыемстве — 13 тысяч грывень (каля 500 даляраў).

Каментары28

Цяпер чытаюць

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Усе навіны →
Усе навіны

З украінскіх ухілянтаў ад войска ў Беларусі выцягваюць разведвальную інфармацыю7

Махлярка надурыла 29 чалавек, два гады працуючы пад шыльдай турагенцтва

Былы расійскі легіянер «Іслачы» загінуў, выпаўшы з акна

«Хто ўвогуле такія беларусы». Сям'я аплаціла тур на Каба-Вэрдэ, але не змагла атрымаць візы ні ў адным консульстве Еўропы5

На Гродзеншчыне паказалі, як зімой падкормліваюць зуброў

ЗША могуць прымяніць сілу ў Іране на працягу 24 гадзін3

Фядута: Булгакаў і Ахматава зразумелі б, чаму ва Украіне зносяць помнікі ім33

Чым цяпер жыве Ксенія Волкава з «Апошняга героя»? Чвэрць стагоддзя таму гэтая беларуска трапіла на трапічны востраў4

Падчас візіту на завод Ford Трамп публічна вылаяўся і паказаў сярэдні палец ВІДЭА7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі2

Чаму ўлады маўчаць пра прычыны разбурэння дома ў Гомелі і якія ёсць версіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць