Улада44

У Беларусі могуць адмовіцца ад папяровых працоўных кніжак і ўвесці электронныя

У Беларусі могуць адмовіцца ад папяровых працоўных кніжак. У такім выпадку ўсе звесткі, якія цяпер утрымліваюцца ў гэтым дакуменце, перавядуць у электронны фармат. Пра гэта FINANCE.TUT.BY падчас жывой тэлефоннай лініі распавёў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў. Аб канкрэтных тэрмінах магчымай адмовы ад працоўных кніжак у папяровым фармаце ў Мінпрацы пакуль не паведамляюць.

На пытанне, ці маюць намер у Беларусі адмовіцца ад папяровых працоўных кніжак па прыкладзе Расіі, прадстаўнік Мінпрацы паведаміў:

— Мы пра гэта пытанне думаем, каб перавесці ў электронную форму тыя дадзеныя, якія ў прынцыпе неабходныя работніку і якія запісваюцца ў працоўную кніжку. У нас, напрыклад, даўно ўжо дзейнічае сістэма персаніфікаванага ўліку ў галіне пенсійнага забеспячэння. З 2003 года. Мы будзем рухацца паступова па шляху ўдасканалення гэтай сістэмы, па шляху ўдасканалення тых баз дадзеных, якія ў нас ёсць, у тым ліку і формаў справаздачнасці, звязанай з працоўнымі адносінамі.

Калі ўсе гэтыя базы будуць адпаведным чынам удасканалены, мы прыйдзем да таго, што чалавеку, каб перайсці да іншага наймальніка, па сутнасці, не трэба будзе несці працоўную кніжку, а наймальнік, які прымае на працу, усю неабходную інфармацыю ў сферы працоўных адносін зможа даведацца з наяўных баз, я думаю, што мы таксама падыдзем паступова да таго, што адмовімся ад працоўных кніжак.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»4

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Усе навіны →
Усе навіны

Адна з беларусак, пацярпелых падчас ДТЗ у Тайландзе, у цяжкім стане

На Беларускай чыгунцы аднаго з супрацоўнікаў затрымалі за нібыта спрыянне кантрабандзе цыгарэт3

Прэм'ер Літвы прыехала на беларускую мяжу15

Як выглядае старажытны беларускі човен

Фейхоа за 50 рублёў і мандарыны «са смакам дзяцінства»: што прапануе Камароўка ў гэтыя выхадныя1

У ДТЗ у Тайландзе пацярпелі пяць беларусаў

Археолагі знайшлі доказы таго, што найстаражытнейшыя продкі чалавека — якія жылі 2,5 млн гадоў таму — ужо ўмелі навучаць і перадаваць веды3

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў38

Навукоўцы паказалі частку тысячагадовай сцяны старажытнага Менска6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»4

Трамп заявіў, што ідуць перамовы пра вызваленне яшчэ 50 беларускіх палітвязняў, і назваў іх «закладнікамі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць