Літаратура2121

Марына Кражова. Каментатарам інтэрнэт-прасторы. Вершы

Бансаі

Было дастаткова вільготнасці лесу такому
І сонца хапала яго далікатным галінам.
Чыясьці рука па-над лісцямі, ледзьве рухома,
Нажніцамі вострымі кроны ірвала рупліва.

Магутнаму лесу было ўжо колькі стагоддзяў,
Але не было аніводнай звычайнае птушкі,
У зручнай і вартай яго безклапотнай прыродзе 
Грыбоў не было, ні ваўнянкі і ні асавушкі…

Маўчалі, прыціскліва стоячы, дрэвы-стварэнні.
Іх нечыя пальцы бясконца, бясспынна кусалі.
Вось гэтак і людзі, якім абстрыгаюць карэнне,
захоўваюць памяць нязначных памераў бансаі.

Каментатарам інтэрнэт-прасторы

дрыгва гаворак, плётак, сварак
жыццём лякоча і квірчыць.
кагось ужо ўзялі за карак
і комельгам нясуць тапіць!

абстрэлы колкасцю і брудам,
смярдзючыя прысягі слоў,
непакаральнасць самасуду
неіснавальнасцю галоў.

крутня абразлівага гвалту,
жаданне неяк мацюкнуць…
у маёй кацвіне атраманту
нашмат прыемней патануць…

Дукат

Здаецца мне, што гэта будзе дзень,
заснежаны, аквітны, незлічоны,
калі па кумягах, як па вадзе,
прычаліць к ганку мой апошні човен.

І досвед зігавіцай прамільгне,
стралою Перуна б'ючы ў вочы.
Манету патрабуючы з мяне,
руку працягне сумны Перавозчык.

Падрахаваўшы свой жыццёвы плён,
з кішэні выцягну збруднелую ўнёску.
Куды ён адвязе мяне з рублём?
Ці нават прыме той атропак дросткі?

З-пад сэрдца вырву срэбраны дукат.
Ён захаваў і вынасіў стагоддзі.
Плыві, ладдзя, наперад у напад,
шляхі Літвы не любяць мелкаводдзе!

Нясі мяне без стромкіх амарок!
Хай гонар громам грукаціць у скроні!
Зусім не так, як мой адвітны крок,
А як мая апошняя пагоня.

* * *

Марына Каржова

студэнтка магістратуры Northeastern University/international relations/ conflict resolution, Boston. Родам з Краснай Слабады (Вызна) Салігорскага раёна. Вучылася ў мінскім педагагічным каледжы і ва Універсітэце культуры.

Каментары21

Цяпер чытаюць

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі12

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Усе навіны →
Усе навіны

У цэнтры Вільні руская музыка гучала гучней за сірэны. Мясцовыя выклікалі паліцыю, справа выклікала вялікае абмеркаванне26

На былым Лінгвістычным універсітэце ўжо памянялі надпіс ФОТАФАКТ10

Ад атак дронаў загарэўся тэрмінал порта Усць-Луга пад Пецярбургам2

Вольга Лойка: Лукашэнка вельмі моцна баіцца Пуціна27

«Вы бароніце не толькі сваю зямлю — вы бароніце права ўсіх людзей жыць у свабодзе». Ціханоўская — да Дня Незалежнасці Украіны12

У Gazeta Wyborcza з'явіўся зварот палякаў да Туска, у якім рэзка асуджаюцца дэпартацыі пасля канцэрта Каржа53

Мінскія ўлады расказалі, дзе абсталююць пляцоўкі для пляжнага валейбола і футбола2

Лукашэнка павіншаваў народ Украіны з Днём Незалежнасці, пажадаў «па-сапраўднаму незалежнага развіцця»14

«Абутак для сапраўдных патрыётаў»: беларуская фабрыка робіць для школьнікаў боты з чырвона-зялёнымі шнуркамі31

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі12

Пасля паездкі за межы ЕС таямніча знік Анатоль Котаў, былая правая рука Паўла Латушкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць