Улада88

Патрыярх Аляксій II у Менску

Гэта шосты па ліку візыт у краіну кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы, ён прымеркаваны да святкаваньня 1020‑годзьдзя Хрышчэньня Русі.

23 кастрычніка пачаўся трохдзённы візіт у Беларусь патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Аляксія II.

Гэта ўжо шосты візыт кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы ў Беларусь. У Нацыянальным аэрапорце «Менск» яго сустракалі прадстаўнікі беларускіх уладаў на чале з віцэ-прэм'ерам Аляксандрам Косінцам, а таксама архіерэі япархій Беларускай праваслаўнай царквы на чале з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Філарэтам, Патрыяршым экзархам усёй Беларусі, паведамляе БЕЛТА.

* * *

У праграму знаходжання ў беларускай сталіцы ўключаны ўдзел ва ўрачыстым сходзе ў Палацы Рэспублікі, прысвечаным 1020‑годдзю Хрышчэння Русі, а таксама ў міжнародным круглым стале на тэму: «1020‑годдзе Хрышчэння Русі ў лёсах народаў Расіі, Украіны і Беларусі».

Патрыярх Маскоўскі наведае выставу «Праваслаўны абраз Расіі, Украіны і Беларусі» ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі; мінскі Свята‑Духаў кафедральны сабор, дзе з 22 па 25 кастрычніка знаходзяцца мошчы святога дабравернага князя Уладзіміра — хрысціцеля Русі; Дом міласэрнасці; храм у гонар абраза Божай Маці «Дзяржаўная» і Свята‑Елісавецінскі жаночы манастыр у Мінскім раёне Навінкі; храм‑помнік у гонар Усіх Святых і ў памяць аб бязвінна забітых у Айчыне нашай, што будуецца пад патранатам патрыярха, а таксама размешчаную побач драўляную Свята‑Траецкую царкву па вуліцы Каліноўскага.

24 кастрычніка патрыярх сустрэнецца з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Папярэдні візіт кіраўніка РПЦ у Беларусь адбыўся 18—20 мая 2002 года.

БелаПАН

Глядзі яшчэ:
Поўная праграма візыту патрыярха Маскоўскага

Каментары8

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зарэгістравалі новы від птушак2

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма22

Трамп адмяніў сустрэчу з Пуціным у Будапешце1

ЗША абвясцілі пра санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»8

На вайне з Украінай загінуў сын былога міліцэйскага начальніка з Віцебска23

ЗША знялі ключавое абмежаванне на ўдары дальнабойнымі ракетамі па Расіі — WSJ5

Выбух адбыўся на абаронным заводзе ў Чалябінскай вобласці. Ёсць ахвяры6

Як Фядыніч адкрыў аўтобус Статкевічу на мяжы і як Вінярскі таксама выйшаў, каб застацца ў Беларусі. Новыя падрабязнасці3

Генеральны сакратар НАТА падтрымаў ідэю Трампа спыніць вайну ва Украіне па лініі фронту

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада5

«Пенсіянерам дзеці перашкаджаюць!» У Брэсце не першы месяц ідуць спрэчкі наконт месца для будаўніцтва дзіцячага сада

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць