Навука і тэхналогіі22

Эксперты выявілі праграму, якая дазваляе пісаць паведамленні ў Telegram праз чужыя ўліковыя запісы

Спецыялісты даследчай арганізацыі Cisco Talos Intelligence выявілі шкодную праграму, якая крадзе кэш-файлы і ключы шыфравання з настольнага кліента Telegram. Прадстаўнікі Talos заявілі, што гэта дазваляе вірусу атрымліваць доступ да іх кантактаў і перапісак.

Па словах экспертаў па бяспецы, сваіх ахвяр праграма амаль заўсёды выбірае сярод рускамоўных карыстальнікаў. Пры гэтым у яе кодзе ёсць абмежаванні па нападзе ўліковых запісаў, доступ да якіх ажыццяўляецца праз ананімайзэры з IP-адрасамі з Расіі.

Выяўлены код не эксплуатуе ўразлівасці Telegram і ўзломвае яго. Ён выкарыстоўвае адсутнасць сакрэтных чатаў ў настольнай версіі: дзякуючы гэтай асаблівасці ў ПК-версіі Telegram па змаўчанні адключана аўтаматычнае завяршэнне сесіі. Пры гэтым ручное завяршэнне сесіі па сутнасці абнаўляе ключ шыфравання і закрывае доступ да файлаў.

Прадстаўнікі Talos дапусцілі, што стваральнікі шкоднаснай праграмы могуць мець інструменты для расшыфроўкі кэш-файлаў месенджара. Яны дадалі, што сябрам арганізацыі да апошняга часу не былі вядомыя якія-небудзь утыліты для доступу да змесціва падобных файлаў.

У Talos ацанілі небяспеку праграмы як «нязначную», асабліва ў параўнанні з сеткамі ботаў, якія выкарыстоўваюцца кіберзлачынцамі. У той жа час, арганізацыя заклікала распрацоўшчыкаў зашыфраваных месенджараў звярнуць увагу на гэты выпадак: «Няясна растлумачаныя функцыі або дрэнныя стандартныя налады могуць паставіць пад пагрозу прыватныя дадзеныя».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно6

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Усе навіны →
Усе навіны

За павольны інтэрнэт у Беларусі будуць штрафаваць4

Фермеры з-пад Слуцка скарылі тыкток сваім салам і кумпяком4

Трамп перарабіў гістарычны ванны пакой Лінкальна ў Белым доме ФОТЫ13

Чыноўніца запэўнівае, што касцюмы «Камінтэрн» — гэта люкс14

Да такога не дадумаліся нават у беларускай дыктатуры. Пра што «Эйфарыя» Марыі Пархімчык3

Эканаміст Львоўскі расказаў, чаму з аптымізмам глядзіць на будучыню свету7

Усяго 7 рублёў на дзень траціць трэнер з Бараўлян на здаровае харчаванне5

Кандуктарка аўтобуса расказала, як правярае, што перад ёй школьнік5

На паліва — 700 рублёў на месяц. Мінчанка ганяе на яркім «Барбі-фордзе»10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно6

Павел Вінаградаў упершыню расказвае, як яго закінулі на самае дно беларускай турмы. Як гэта — калі суседзі за цыгарэту ядуць чужое гаўно

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць