У 90-ю гадавіну незалежнасці Польшчы, 11 лістапада, прэзідэнт Лех Качыньскі арганізуе баль. На яго запрошаныя прэзідэнты і кіраўнікі ўрадаў 55 краін, у тым ліку Расіі, ЗША, Літвы і Ўкраіны.
Аляксандр Мілінкевіч возьме ўдзел ва ўрачыстым святкаванні 90-годдзя незалежнасці Польшчы. Пра гэта паведаміла прэс-служба палітыка.
У 90-ю гадавіну незалежнасці Польшчы, 11 лістапада, прэзідэнт Лех Качыньскі арганізуе баль. На яго запрошаныя прэзідэнты і кіраўнікі ўрадаў 55 краін, агульная колькасць гасцей павінна дасягнуць 1.800 чалавек.
Запрашэнне на ўрачыстасці атрымаў таксама лаўрэат прэміі А.Сахарава 2006 году, лідэр стваранага руху "За Свабоду" Аляксандр Мілінкевіч.
Як паведамілі ў канцылярыі прэзідэнта Польшчы, свой удзел ва ўрачыстасцях пацвердзілі прэзідэнты Літвы, Латвіі, Эстоніі, Венгрыі і Харватыі. У Варшаву плануюць прыехаць таксама канцлерка Германіі і прэм'ер-міністр Чэхіі. Спецыяльныя запрашэнні былі разасланыя кіраўнікам дзяржаў не толькі Еўрапейскага саюза. Сярод запрошаных — прэзідэнты Расіі, ЗША і Грузіі.
-
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
-
Літоўскія памежнікі знайшлі на мяжы з Беларуссю партыю цыгарэт на 260 тысяч еўра
-
«Паша, я табе не веру». Севярынец расказаў, як выпадковая дзяўчына матывавала яго назаўсёды перайсці на беларускую мову
Цяпер чытаюць
Топавы перакладчык паехаў у Беларусь мяняць пашпарт — і сеў за данаты. «КДБ паглядзеў на суму і вырашыў, што ніхто ў здаровым розуме не можа выдаткаваць столькі ўласных грошай»
Каментары