Усяго патроху2626

З кватэры ў Мінску за дзень у прытулак забралі 90 катоў

vk.com/stopzhivoderka_minsk

Больш за 90 катоў трымала ў аднапакаёвай кватэры на вул. Чайлыткі жанчына, паведаміла «Мінск-Навіны» дырэктар ГП «Фаўна горада» Тамара Царыкоўская.

Суседзі білі трывогу з нагоды стыхійнага прытулку для немалой колькасці бяздомных жывёл яшчэ ў 2010-м. Але гаспадыня кватэры нікога да сябе не пускала і вырашыць праблему было немагчыма.

Праблема вырашылася толькі 6 чэрвеня, калі нечакана гаспадыня адчыніла дзверы і ўпусціла прадстаўнікоў розных службаў. Мяркуючы па ўбачаным у кватэры, чацвераногія спраўлялі натуральную патрэбу проста на падлогу і ніхто за імі не прыбіраў.

Катоў забралі і адправілі ў пункт часовага ўтрымання пасля таго, як жанчына напісала заяву аб перадачы жывёл у «Фаўну горада». У заяве грамадзянка напісала, што гаворка ідзе пра 94 катоў. Аднак пацвердзіць гэтую лічбу не атрымліваецца: дакладную колькасць прывезеных жывёл супрацоўнікі «Фаўны» падлічыць пакуль не змаглі.

— На прадпрыемстве і без таго знаходзіліся больш за 100 катоў, а максімальная колькасць, якую мы здольныя размясціць, — 120. Для новых катоў прыйшлося вызваліць пакой, дзе размяшчаліся шчанюкі, якіх у сваю чаргу вымушаныя перасяліць у вальеры.

Дарослыя каты, кацяняты — усе ў жахлівым стане: брудныя, хворыя, вочы гнаяцца, а ў некаторых яны і зусім адсутнічаюць, слізь з насоў, большасць чхае… — адзначыла Т. Царыкоўская. Паводле яе слоў, гэтыя жывёлы маюць патрэбу ў тэрміновым лячэнні, аднак, улічваючы іх стан, не факт, што ўсіх можна будзе ўратаваць.

Да вырашэння праблемы падключыліся валанцёры зоаабарончых арганізацый. Некалькіх катоў на лячэнне забраў прытулак «Суперкот», некага нават часткова прышчапілі. Але большасць усё яшчэ на каранціне ў «Фаўне горада».

Каментары26

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў12

ГрамадстваАбнаўляецца!12

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінск прыехаў Джон Коўл4

Гулец «Галатасарая» страціў частку пальца пасля сутыкнення з рэкламным шчытом у матчы Лігі чэмпіёнаў1

«Мы вельмі шчаслівыя». Сям’і беларусаў зрабілі перасадку ныркі ад жонкі мужу3

«Хадзілі чуткі, што Мілінкевічам кіруе жонка». Плошча-2006 вачыма Іны Кулей

Бабарыка: Я ніколі не бачыў, каб Коля ўпіваўся ўладаю10

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў12

ГрамадстваАбнаўляецца!12

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі 250 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць