Ежа33

Лёгкі летні дэсерт: панакота з клубнічным соусам РЭЦЭПТ

Распачаўся сезон ягад. Падаецца, што дэсерты нам больш не патрэбныя, бо можна загасіць сваю прагу да салодкага сакавітымі клубніцамі, суніцамі і чарэшняй. Але мне ў нейкі момант становіцца нудна проста есці ягады. Тады я пачынаю шукаць рэцэпты дэсертаў, якія ідэальна з імі спалучаюцца. Адзін з такіх рэцэптаў — гэта добра вядомая панакота. Так, вы можаце знайсці гэты дэсерт на палічках у краме, але раю вам хаця б раз паспрабаваць зрабіць яго самастойна.

Рэцэпт панакоты нарадзіўся ў дваццатым стагоддзі ў Італіі. Назва перакладаецца як «вараныя вяршкі», што ідэальна адлюстроўвае і галоўны інгрэдыент, і спосаб яго прыгатавання.

Панакота з клубніцамі.

Існуе вялікая колькасць рэцэптаў гэтага дэсерту, розных па прапорцыях і складніках. Нават ходзяць спрэчкі, што правільная панакота гэта тая, што без жэлаціну, але з яечнымі бялкамі. Ёсць таксама сучасныя варыянты, дзе вяршкі араматызуюцца не ваніллю, а лавандай, гарбатай ці зёлкамі. Так што, калі па маім рэцэпце ўсё атрымаецца, можна працягваць бясконцыя эксперыменты далей.

Вам спатрэбяцца:

  • 8 гр. жэлаціну;
  • 265 гр. вяршкоў, 33%;
  • 110 гр. малака 3,2%;
  • 50 гр. цукру;
  • ваніль.

Прыгатаванне

Пачынаем з жэлаціну. Прасцей за ўсё выкарыстоўваць яго ў лістах. Трэба проста замачыць іх у вадзе, а потым адціснуць і дадаць у сумесь. Калі вы бераце звычайны парашковы жэлацін, то гэтыя 8 гр. вы заліваеце 48 гр. вады (роўна ў 6 разоў больш, чым жэлаціну), перамешваеце, чакаеце 4—5 хвілін, каб жэлацін набрыняў, і тады дадаяце ўсё разам (жэлацін і вада).

У сатэйнік наліваем вяршкі, малако, дадаем цукар і ванільны цукар (ці эсенцыю). Канечне, лепей за ўсё выкарыстоўваць струк ванілі, але тады кошт рэцэпта адразу павышаецца. Сатэйнік ставім на агонь, даводзім да кіпення і адразу выключаем. Дадаем жэлацін і акуратна размешваем.

Разліваем панакоту па шклянках ці ў сіліконавыя формачкі. Даём цалкам астыць і перакладаем у халадзільнік. Можа спатрэбіцца да 5 гадзін, каб панакота стабілізавалася.

Захоўваць панакоту можна 2—3 дні. Такі дэсерт можна нават замарозіць і трымаць у лядоўні каля месяца. У другім выпадку перад падачай трэба будзе дастаць панакоту з лядоўні і пакінуць у халадзільніку прыкладна на гадзіну.

Падаваць са свежымі ягадамі. Можна хутка прыгатаваць соус з клубніц. Для гэтага спатрэбіцца:

  • 150 гр. клубніц;
  • 1 ст. л. цукру
  • 1 ст. л. вады

Ягады парэзаць на кавалачкі, змяшаць з цукрам, дадаць вады і на маленькім агні давесці да кіпення. Зняць, астудзіць. Калі жадаеце, каб соус быў аднародным, яго можна працерці праз сіта ці «прабіць» блэндарам.

Смачна есці!

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі11

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Нетаньяху выказаўся адносна магчымага забойства вярхоўнага лідара Ірана5

Трамп заявіў, што Пуцін не пачаў бы вайну, каб Расію не выключылі з «Вялікай васьмёркі»12

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць7

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»5

«Гэта не самы прывабны варыянт». Што думаюць беларусы пра ўвядзенне Грузіяй трохгадовага ДНЖ для айцішнікаў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі11

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць