10 чэрвеня на аўтадарозе «Івацэвічы-Пінск-Столін» ў в. Галева Пінскага раёна легкавік выехаў на пешаходную дарожку і збіў пешахода, паведамляе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Паводле папярэдняй версіі, 36-гадовая жыхарка Пінска, якая была за рулём, заснула, выехала на сустрэчную паласу, а затым на пешаходную дарожку, дзе наехала на 18-гадовага пешахода, які рухаўся па пешаходнай дарожцы насустрач. У выніку ДТЗ хлопец атрымаў цялесныя пашкоджанні і быў дастаўлены ў траўматалагічнае аддзяленне бальніцы.
Па факце ДТЗ праводзіцца праверка.
Ездзілі шукаць нават у БССР, а неапазнанае цела 30 гадоў ляжала ў спецсховішчы. Новыя дэталі загадкавага знікнення ў ЗША беларускага пісьменніка Міколы Цэлеша

Каментары