Эканоміка2929

Правая рука Віктара Пракапені Мікалай Маркоўнік: Наша сістэма адукацыі рыхтуе будучых беспрацоўных

Мікалай Маркоўнік у 31 год стаў кіраўніком кампаніі VP Capital, якая інвестуе мільёны даляраў у тэхналагічны сектар. У інтэрв'ю 42.tut.by топ-менеджар распавёў, як ён прыйшоў на гэтую працу і якія навыкі сёння неабходныя ў кіраванні.

Мікалай скончыў юрфак БДУ, абараніў дысертацыю па праву, 8 гадоў працаваў у адвакацкім бюро. У юрыдычнай фірме «Уласава, Міхель і партнёры» ён спецыялізаваўся на інвестыцыях. Прайшоў шлях ад памочніка да старэйшага юрыста і адваката. У канцы 2014 г. вёў перамовы з кампаніяй пра ўмовы партнёрства і зусім не думаў пра змену працы. І тут яму патэлефанавала былая калега, якая годам раней сышла працаваць у кампанію Віктара Пракапені EXP (Capital) і рэкамендавала Маркоўніка на пасаду кіраўніка інвестыцыйнай кампаніі Пракапені VP Capital. Віктар шукаў чалавека, які перш за ўсё ведае, як працуюць бізнес і інвестыцыі, а не проста валодае тэорыяй.

Віктар Пракапеня.

Мікалай свабодна гаворыць пра крыптавалюты, блакчэйн, майнінг, перспектывы развіцця рынка тэхналогій. Ён асвоіў гэтую тэматыку за год:

— Задаваць правільныя пытанні — гэта самы важны і недаацэнены навык ў бізнэсе. Задаўшы пытанне, можаш выглядаць недарэчна хвіліну, не задаўшы, будзеш выглядаць недарэчна ўсё жыццё. Наша сістэма адукацыі, на жаль, не развівае ў дзецях гэта ўменне. Усе веды, пачынаючы са школы, даносяцца да нас у адзіна правільным фармаце. Гэта не спрыяе пошуку ўласных адказаў.

Мікалай Маркоўнік лічыць адным з самых важных навыкаў для топ-менеджара перагаворныя.

На думку Мікалая, праз 5 гадоў не будзе «не IT-сектара» — усе прадпрыемствы стануць выкарыстоўваць інфармацыйныя тэхналогіі і ператворацца ў IT-кампаніі.

Ён лічыць, што для эфектыўнага навучання ў сучасным свеце крытычна важна самаадукацыя: кнігі, анлайн-курсы і зносіны з экспертамі.

«На жаль, наша сістэма адукацыі не стварае ўмовы для падрыхтоўкі спецыялістаў, запатрабаваных у новай эканоміцы. Сёння яна рыхтуе будучых беспрацоўных і мае патрэбу ў сур'ёзнай рэформе. Думаю, што дыпломы аб вышэйшай адукацыі трэба выдаваць 30% выпускнікоў»,

- сказаў Маркоўнік.

Кампанія Мікалая цяпер актыўна працуе па двух напрамках развіцця штучнага інтэлекту: у сферы фінансаў і ў галіне камп'ютарнага зроку.

Каментары29

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м63

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ8

Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»3

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы18

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м63

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць