Літаратура66

«Белгазпрамбанк» распачаў марафон па перадачы бібліятэкам кніг Алексіевіч па-беларуску

Бібліятэкі Віцебска і Віцебскай вобласці першымі ў Беларусі атрымалі ў падарунак 452 камплекты пяцітомнага збору твораў лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святланы Алексіевіч «Галасы Утопіі», выдадзенага з дапамогай «Белгазпрамбанка».

Урачыстая цырымонія перадачы прайшла 21 чэрвеня ў Віцебскай абласной бібліятэцы.

Выдадзены па-беларуску цыкл «Галасы Утопіі» складаецца з пяці кніг, над якімі Святлана Алексіевіч працавала сорак гадоў: «У вайны не жаночы твар», «Апошнія сведкі», «Цынкавыя хлопчыкі», «Чарнобыльская малітва» і «Час сэканд-хэнд».

Перакладалі кнігі Алексіевіч найлепшыя літаратары краіны — Уладзімір Арлоў, Сяргей Дубавец, Андрэй Хадановіч, Барыс пятровіч, Валянцін Акудовіч.

Грошы на выданне збіралі праз краўдфандынг на платформе «Вулей». Збор стартаваў 21 лютага 2018 года і прыцягнуў 231 950 рублёў, стаўшы самым маштабным у гісторыіі беларускага краўдфандынгу, а таксама адным з найбуйнейшых у СНД.

«Белгазпрамбанк» узяў удзел у праекце і размясціў замову на друк дадатковага накладу ўнікальнага пяцітомнага выдання. Кнігі бязвыплатна перадаюцца ў фонды бібліятэк краіны, пачынаючы з Віцебскай вобласці. Усяго віцебскаму рэгіёну перададзена 452 камплекты кніг.

Збор трапіць як у гарадскія, так і вясковыя бібліятэкі.

«Адносіны да дасягненняў у інтэлектуальнай галіне вызначаюць узровень развіцця краіны і яе магчымасці. Безумоўна, мы ганарымся прызнаннем заслуг беларускага нобелеўскага лаўрэата Святланы Алексіевіч, і наша задача — зрабіць даступным плён яе творчасці на роднай, беларускай мове», — адзначыў старшыня праўлення «Белгазпрамбанка» Віктар Бабарыка.

«Белгазпрамбанк» стала падтрымлівае маштабныя грамадскія ініцыятывы ў галіне дабрачыннасці (Міжнародны фонд дапамогі дзецям «Шанс»), тэатральнага і выяўленчага мастацтва (Міжнародны форум тэатральнага мастацтва «ТЭАРТ», нацыянальны гісторыка-культуралагічны праект «Арт-Беларусь»), адукацыі (штогадовая канферэнцыя па краўдэканоміцы «Новая рэальнасць: выклікі для Беларусі»), спорту (Брэсцкі гандбольны клуб імя А.П.Мяшкова).

Каментары6

Цяпер чытаюць

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга2

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць4

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

Паліто за 790 рублёў ад беларускага брэнда хутка сапсавалася. Кліентцы параілі зафарбаваць пацёртасці спецыяльным маркерам4

«Я ні пра што не шкадую. Я паспрабавала, марыла». Ліндсі Вон упершыню пракаментавала сваё жахлівае падзенне на Алімпіядзе2

Трамп пагражае заблакаваць адкрыццё новага моста паміж ЗША і Канадай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга2

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць