Музыка

«Няміга», «Неўрыда» і «Цмокі». Свежыя рэлізы беларускіх музыкаў: на што звярнуць увагу

 З'явілася дзявочая каманда «Няміга».

Ксенія Валенда — лідарка, гітарыстка і спявачка, кажа пра гурт: «Няміга для нас — не проста прыгожая гістарычная назва, гэта алегорыя нашай мовы і культуры, якую мы ў сваіх песнях стараемся адрадзіць». «У сьвеце, дзе так шмат болю, агрэсіі, стрэсу — людзям не хапае душэўнага цяпла. Пасьля нашай музыкі некаторыя плачуць. І гэта якраз тое, дзеля чаго варта жыць». Гурт быў створаны ў мінулым годзе, Вера Алендра грае на флейце, Маша Лабовіч на клавішах, Лізавета Лобан — на перкусіі. Дзяўчаты свой стыль вызначаюць як «акустык-фольк-рок».

https://youtu.be/N4vmYVL8I88

Скрыпачка гурту Vuraj Настасся Папова прэзентуе ўласны ЕР. «Plyvie Čoven» гэта чатыры песні, дзе фолк сустракае электроніку з построкавым разуменнем вечнасці, піша 34mag.net.

Стваральніца праекта Настасся Папова пра рэліз:

— Назва Sneguole паходзіць ад літоўскага імя Snieguole, што можна перакласці як «пралеска». Мая мама хацела даць мне такое імя. Рэч у тым, што я нарадзілася ў Літве ў красавіку і ў той дзень пайшоў снег. Што праўда, маці перадумала.

Калі вы чакаеце ад рэліза фолку, які мы прывыклі чуць у выкананні гурту Vuraj, то папярэджваем: Sneguole — гэта сумесь жанраў, нават пры тым, што галоўны складнік — сапраўдны фальклорны матэрыял — застаецца на месцы.

https://soundcloud.com/34magnet/sneguole-pa-siarebranaj-rakie

Адрадзіўся гурт «Цмокі»

і запісаў проста шыкоўную песню, якой рэальна не ставала беларускай музыцы.

https://soundcloud.com/tuzinhitou/ivan-i-bog

Выйшаў даволі цікавы альбом фолк гурту «Неўрыда»,

 запісаны на беларускай і башкірскай мовах

 https://soundcloud.com/nevrida/sets/ep-rodny-kray-tugan-yak

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія знізіла цэны на нафту для Індыі і Кітая, каб замяніць пастаўкі з Расіі12

Гран-пры фестывалю «Лістапад» аддалі расійскаму фільму, а прыз Лукашэнкі — кітайскаму1

Блогераў, якія прагулялі мільён дабрачынных грошай, адпусцілі дахаты23

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы6

Дажыліся: пагалоўе свіней у Пскоўскай вобласці ў 6 разоў большае, чым у Віцебскай17

Былую настаўніцу з Магілёва, якая перайшла ў SMM, асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»2

Зяленскі: У Пакроўску 314 расійскіх вайскоўцаў. Украінскія СМІ: Гэта шмат, Пакроўск сыплецца1

Лукашэнка даў указанні адносна дзеянняў на мяжы з Літвой. Якія — пакуль няясна7

Тызенгаўзы супраць Радзівілаў: даходзіла да прамысловага шпіянажу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»9

У Мінску завяршылі будаўніцтва пяцізоркавага гатэля на месцы колішняга «Белэкспа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць