На скульптуру ў парку імя Андрэя Грамыкі звярнуў увагу гомельскі журналіст
Яўген Меркіс. На сваёй старонцы ў інстаграме ён напісаў: «Як можна было паставіць такога пачварнага сфінкса ў цэнтры Гомеля?»

Напрыканцы 2016 года ў Гомелі з’явіліся копіі сусветных архітэктурных помнікаў, як Эйфелева і Пізанская вежы, піраміды, Крэмль, Нацыянальная бібліятэка.

Сфінкс прыцягнуў да сябе ўвагу сваёй непрапарцыйнасцю, а таксама дастаткова жудасным тварам. І ўся гэтая кампазіцыя ўсталяваная на вялікай бетоннай пліце.
Каментары